~~META: title = Юрась Свірка — Адыходжу я ад вёскі, адыходжу... &keywords = адыходжу, вёскі, страта, мусіць &abstract = Чытаць верш Юрася Свіркі "Адыходжу я ад вёскі, адыходжу..." &iftrue = nan ~~ ====== Юрась Свірка — Адыходжу я ад вёскі, адыходжу... ====== Адыходжу я ад вёскі, адыходжу.\\ Як падумаю,\\ Дык сэрца зашчыміць.\\ Гэту страту адчувае, мусіць, кожны,\\ Гэта страта, мусіць, кожнаму баліць.\\ \\ Хоць любоў мая да вёскі не старэе,\\ Толькі ўсё ж мае гады не там бягуць.\\ Прыязджаю,\\ Калі мама прыхварэе\\ І пляменнікі у армію ідуць.\\ \\ Для цябе я –\\ Адыходнік твой нязлоўны,\\ Прызнаюся табе, вёска, не хлушу...\\ Заглядаю я у вёску, як у слоўнік,\\ Каб упэўніцца, што правільна пішу.\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-яшчэ-раз-пра-маці]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-ласіны-стажок]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-з-першым-снегам]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву]] * [[творы/юрась-свірка/юрась-свірка-свята]]