~~META: title = Юльюш Славацкі — Песня дзяўчыны-казачкі &keywords = кветкі, вандрую, пракленаў, плачу, любы, песня &abstract = Чытаць верш Юльюша Славацкага "Песня дзяўчыны-казачкі" &iftrue = nan ~~ ====== Юльюш Славацкі — Песня дзяўчыны-казачкі ====== **I** У месячным бляску трывожна-дзівосным Вандрую са смуткам сцяжынай. Кветку шукаю я з тысячы розных,\\ Над ёю бярозка схілілася слёзна, I слёзы мае – сіраціны. Як з нецвярозае, людзі смяюцца, Не знаюць, аб чым я смутную. Я кветкі зрываю – і вянуць, і гнуцца. А я зноў па кветкі вандрую.\\ **II** Плыве сабе слёзанька ціха і скрытна, Бо плачу па цяжкай я згубе, Глянь, ружа у полі пад ззяннем блакіта,\\ Канвалія белая з ружаю звіта, Мой мілы казача, мой любы! Што? Песня з царквы ці званкі ля аселіц? Сябры ці сваты ўжо чакаюць? Ах!.. Кветкі павялі – не на вяселле, Па кветкі вандрую да гаю. Не ад рыцарскай шабельнай згінуў ён сталі Узнеслі магілу высока, А колькі жменяў пяску насыпалі,\\ Столькі ж праклёнаў з пяском пасылалі, – Мой любы, спіць ён глыбока. Праклёнаў не чуў ён, не чуў ён і плачу У тую цяжкую хвіліну. Пясок беспрытульніка крые, бядачы. Вянок жа мой – на дамавіну! \\ //28 снежня 1829\\ \\ Пераклад Піліпа Пестрака// \\ \\ Крыніца: Літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя: анталогія / укладальнікі: К. А. Цвірка, І. С. Шпакоўскі, К. У. Антановіч – Мінск: Беларуская навука, 2013. – 862 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/юльюш-славацкі/жыццёвы-шлях-і-творчасць-юльюша-славацка]] * [[творы/юльюш-славацкі/юльюш-славацкі-гімн]] * [[творы/юльюш-славацкі/юльюш-славацкі-мой-тастамант]]