Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:юльюш-славацкі:жыццёвы-шлях-і-творчасць-юльюша-славацка

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Папярэдняя версія справа і злеваПапярэдняя версія
творы:юльюш-славацкі:жыццёвы-шлях-і-творчасць-юльюша-славацка [2025/08/23 15:54] vedybeadminтворы:юльюш-славацкі:жыццёвы-шлях-і-творчасць-юльюша-славацка [2025/08/23 15:58] (бягучы) vedybeadmin
Радок 7: Радок 7:
  
 ====== Жыццёвы шлях і творчасць Юльюша Славацкага ====== ====== Жыццёвы шлях і творчасць Юльюша Славацкага ======
-Юльюш Славацкі нарадзіўся 4 кастрычніка 1809 года ў Крамянцы, на мяжы сучаснай украінскай Валыні і Падолля. Рана страціўшы бацьку, ён выхоўваўся пад пільнай апекай маці, Саламеі з роду Янушоўскіх. Закончыў Крамянецкі ліцэй, пасля чатыры гады вывучаў юрыспрудэнцыю ў Віленскім універсітэце, муры якога яшчэ памяталі [[творы/іншае/філаматы-і-філарэты|філаматаў і філарэтаў]]. У 1829 г. Юльюш Славацкі выправіўся ў Варшаву, дзе атрымаў чыноўніцкую пасаду. Падчас паўстання 1830-31 гг. актыўна супрацоўнічаў з Нацыянальным урадам. Дэлегаваны паўстанцамі з дыпламатычнай місіяй у Лондан, Славацкі пасля паразы паўстання застаўся ў эміграцыі: жыў у Парыжы, розных гарадах Швейцарыі і Італіі. У сярэдзіне 30-х гадоў ён наведаў Грэцыю, Егіпет, Лівію, Сірыю, Ліван. З канца 1838 г. зноў жыў у Парыжы, дзе, як і [[litpers>адам-міцкевіч|Адам Міцкевіч]], напачатку быў далучыўся да кола харызматычнага містыка Анджэя Тавяньскага, але раней за нашага земляка здолеў убачыць адмоўныя ўплывы апошняга на сваю асобу. Падчас Вялікапольскага паўстання 1848 года, ужо цяжка хворы на сухоты, Юльюш Славацкі прыязджаў у Познань і Уроцлаў, выступаў у падтрымку паўстанцаў. Памёр у Парыжы 3 красавіка 1849 г., пахаваны на могілках Манмартр.\\+Юльюш Славацкі нарадзіўся 4 кастрычніка 1809 года ў Крамянцы, на мяжы сучаснай украінскай Валыні і Падолля. Рана страціўшы бацьку, ён выхоўваўся пад пільнай апекай маці, Саламеі з роду Янушоўскіх. Закончыў Крамянецкі ліцэй, пасля чатыры гады вывучаў юрыспрудэнцыю ў Віленскім універсітэце, муры якога яшчэ памяталі [[творы/іншае/філаматы-і-філарэты|філаматаў і філарэтаў]]. У 1829 г. Юльюш Славацкі выправіўся ў Варшаву, дзе атрымаў чыноўніцкую пасаду. Падчас паўстання 1830-31 гг. актыўна супрацоўнічаў з Нацыянальным урадам. Дэлегаваны паўстанцамі з дыпламатычнай місіяй у Лондан, Славацкі пасля паразы паўстання застаўся ў эміграцыі: жыў у Парыжы, розных гарадах Швейцарыі і Італіі. У сярэдзіне 30-х гадоў ён наведаў Грэцыю, Егіпет, Лівію, Сірыю, Ліван. З канца 1838 г. зноў жыў у Парыжы, дзе, як і [[постаці/адам-міцкевіч|Адам Міцкевіч]], напачатку быў далучыўся да кола харызматычнага містыка Анджэя Тавяньскага, але раней за нашага земляка здолеў убачыць адмоўныя ўплывы апошняга на сваю асобу. Падчас Вялікапольскага паўстання 1848 года, ужо цяжка хворы на сухоты, Юльюш Славацкі прыязджаў у Познань і Уроцлаў, выступаў у падтрымку паўстанцаў. Памёр у Парыжы 3 красавіка 1849 г., пахаваны на могілках Манмартр.\\
 Украінскае паходжанне Славацкага пэўным чынам адбілася ў яго лірыцы, напрыклад, у яго вядомым вершы «Песня дзяўчыны-казáчкі», напісаным у 1829 г., у адпаведнасці з фальклорнай традыцыяй, плённа сінтэзаванай з традыцыяй літаратурнай. Найбольш глыбока падзеі ўкраінскай гісторыі асэнсоўваюцца Юльюшам Славацкім у драматычных творах «Мазепа» (1839), «Срэбны сон Саламеі» (1844), паэмах «Вацлаў» (1839) і «Бянёўскі» (1841).\\ Украінскае паходжанне Славацкага пэўным чынам адбілася ў яго лірыцы, напрыклад, у яго вядомым вершы «Песня дзяўчыны-казáчкі», напісаным у 1829 г., у адпаведнасці з фальклорнай традыцыяй, плённа сінтэзаванай з традыцыяй літаратурнай. Найбольш глыбока падзеі ўкраінскай гісторыі асэнсоўваюцца Юльюшам Славацкім у драматычных творах «Мазепа» (1839), «Срэбны сон Саламеі» (1844), паэмах «Вацлаў» (1839) і «Бянёўскі» (1841).\\
 Не абмінуў сваёй увагай Юльюш Славацкі і падзеі старадаўняй гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Так, у 1829 г. ён напісаў «гістарычную карціну на пяць дзеяў» пад назвай «Міндоўг, кароль літоўскі». У гэтым творы, як адзначаў сам Славацкі, прысутнічаюць «сцэны, нібы жыўцом вырваныя з гісторыі». Акрамя вобраза галоўнага героя, Міндоўга, аўтар па-мастацку ўвасабляе таксама і іншых гістарычных і паўлегендарных асоб: князёў Траняту, Даўмонта, Войшалка, Лютувера, кульмскага біскупа Гайдэнрыха, які ўскладаў на Міндоўга каралеўскую карону… У гэтай ранняй трагедыі Юльюша Славацкага яшчэ досыць яскрава выяўляюцца рысы [[слоўнік/сентыменталізм|сентыменталізму]].\\ Не абмінуў сваёй увагай Юльюш Славацкі і падзеі старадаўняй гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Так, у 1829 г. ён напісаў «гістарычную карціну на пяць дзеяў» пад назвай «Міндоўг, кароль літоўскі». У гэтым творы, як адзначаў сам Славацкі, прысутнічаюць «сцэны, нібы жыўцом вырваныя з гісторыі». Акрамя вобраза галоўнага героя, Міндоўга, аўтар па-мастацку ўвасабляе таксама і іншых гістарычных і паўлегендарных асоб: князёў Траняту, Даўмонта, Войшалка, Лютувера, кульмскага біскупа Гайдэнрыха, які ўскладаў на Міндоўга каралеўскую карону… У гэтай ранняй трагедыі Юльюша Славацкага яшчэ досыць яскрава выяўляюцца рысы [[слоўнік/сентыменталізм|сентыменталізму]].\\
Радок 17: Радок 17:
 Німфа Гаплана закаханая ў сялянскага хлопца Грабца, але той аддае перавагу Баладыне. Гаплана пляце інтрыгі, спрабуючы ўнесці разлад паміж Грабцам і Баладынай. У той час у хаце ўдавы, маці Баладыны і Аліны, з’яўляецца граф Кіркор. Малыя духі, якія служаць Гаплане, падказваюць яму спосаб выбару будучай жонкі. Абедзве сястры павінны пайсці ў лес і назбіраць там малін: каторая з іх назбірае больш, тая і стане Кіркоравай жонкай. Баладына бачыць, што Аліна куды хутчэй за яе збірае ягады, і ў прыпадку рэўнасці забівае сваю сястру. Гэтае злачынства пакідае па сабе знак – чырвоную пляму на Баладыніным ілбе. Баладына ідзе замуж за Кіркора, пачынае ўсяляк цкаваць сваю маці і ўвесь час спрабуе пазбавіцца ад чырвонай плямы. Гаплана ператварае Грабца ў званковага караля, уздзявае яму на галаву сімвал улады – карону Леха – і пасылае яго на бяседу ў Кіркораў замак. Падчас навальніцы Баладына выганяе сваю маці з замку, і старая слепне ад удару перуна. Пасля гэтага, прагнучы здабыць карону, Баладына забівае Грабца. Гаплана, агаломшаная наступствамі сваіх інтрыг, адлятае на поўнач разам з жураўлямі. Кіркор пачынае змаганне за вяртанне кароны яе сапраўднаму ўладару, Попелю Трэцяму. У гэты час адбываецца патаемнае забойства Пустэльніка. Разам са сваім памочнікам і каханкам Кострынам Баладына імкнецца прыбраць з дарогі ўсе перашкоды да сваёй неабмежаванай улады. Кострын забівае графа Кіркора, а Баладына распраўляецца з самім Кострынам. Згодна з існуючымі законамі, новая каралева павінна асудзіць забойцаў Аліны, Кострына і іншых. Гэта значыць, што Баладына вымушаная асудзіць на смерць саму сябе. Яна, у выніку, гіне ад удару маланкі.\\ Німфа Гаплана закаханая ў сялянскага хлопца Грабца, але той аддае перавагу Баладыне. Гаплана пляце інтрыгі, спрабуючы ўнесці разлад паміж Грабцам і Баладынай. У той час у хаце ўдавы, маці Баладыны і Аліны, з’яўляецца граф Кіркор. Малыя духі, якія служаць Гаплане, падказваюць яму спосаб выбару будучай жонкі. Абедзве сястры павінны пайсці ў лес і назбіраць там малін: каторая з іх назбірае больш, тая і стане Кіркоравай жонкай. Баладына бачыць, што Аліна куды хутчэй за яе збірае ягады, і ў прыпадку рэўнасці забівае сваю сястру. Гэтае злачынства пакідае па сабе знак – чырвоную пляму на Баладыніным ілбе. Баладына ідзе замуж за Кіркора, пачынае ўсяляк цкаваць сваю маці і ўвесь час спрабуе пазбавіцца ад чырвонай плямы. Гаплана ператварае Грабца ў званковага караля, уздзявае яму на галаву сімвал улады – карону Леха – і пасылае яго на бяседу ў Кіркораў замак. Падчас навальніцы Баладына выганяе сваю маці з замку, і старая слепне ад удару перуна. Пасля гэтага, прагнучы здабыць карону, Баладына забівае Грабца. Гаплана, агаломшаная наступствамі сваіх інтрыг, адлятае на поўнач разам з жураўлямі. Кіркор пачынае змаганне за вяртанне кароны яе сапраўднаму ўладару, Попелю Трэцяму. У гэты час адбываецца патаемнае забойства Пустэльніка. Разам са сваім памочнікам і каханкам Кострынам Баладына імкнецца прыбраць з дарогі ўсе перашкоды да сваёй неабмежаванай улады. Кострын забівае графа Кіркора, а Баладына распраўляецца з самім Кострынам. Згодна з існуючымі законамі, новая каралева павінна асудзіць забойцаў Аліны, Кострына і іншых. Гэта значыць, што Баладына вымушаная асудзіць на смерць саму сябе. Яна, у выніку, гіне ад удару маланкі.\\
 У "Баладыне" Славацкі актыўна выкарыстоўвае прыём т. зв. рамантычнай іроніі. Ён адвольна пераплятае ў творы сюжэты казак, легендаў, паданняў і сапраўднай гісторыі, размяшчае гэтыя сюжэты не ў адпаведнасці з гістарычным часам. Учынкі герояў драмы нярэдка выглядаюць ірацыянальнымі, а некаторыя падзеі здаюцца пазбаўленымі ўсялякай логікі. Дзякуючы перапляценню названых элементаў, аўтар стварае гратэскны вобраз рэчаіснасці, высмейваючы або наўмысна вылучаючы такія рысы чалавечай прыроды, як эгаізм, наіўнасць, слабахарактарнасць, жорсткасць, прагу да ўлады.\\ У "Баладыне" Славацкі актыўна выкарыстоўвае прыём т. зв. рамантычнай іроніі. Ён адвольна пераплятае ў творы сюжэты казак, легендаў, паданняў і сапраўднай гісторыі, размяшчае гэтыя сюжэты не ў адпаведнасці з гістарычным часам. Учынкі герояў драмы нярэдка выглядаюць ірацыянальнымі, а некаторыя падзеі здаюцца пазбаўленымі ўсялякай логікі. Дзякуючы перапляценню названых элементаў, аўтар стварае гратэскны вобраз рэчаіснасці, высмейваючы або наўмысна вылучаючы такія рысы чалавечай прыроды, як эгаізм, наіўнасць, слабахарактарнасць, жорсткасць, прагу да ўлады.\\
-Творы Юльюша Славацкага з часоў яго жыцця вядомыя ў нашай краіне. На беларускую мову іх перакладалі [[litpers>уладзімір-дубоўка|Уладзімір Дубоўка]], [[litpers>максім-танк|Максім Танк]], Язэп Семяжон, [[litpers>максім-лужанін|Максім Лужанін]], [[litpers>алесь-звонак|Алесь Звонак]], Васіль Сёмуха, Серж Мінскевіч і іншыя.\\+Творы Юльюша Славацкага з часоў яго жыцця вядомыя ў нашай краіне. На беларускую мову іх перакладалі [[постаці/уладзімір-дубоўка|Уладзімір Дубоўка]], [[постаці/максім-танк|Максім Танк]], Язэп Семяжон, [[постаці/максім-лужанін|Максім Лужанін]], [[постаці/алесь-звонак|Алесь Звонак]], Васіль Сёмуха, Серж Мінскевіч і іншыя.\\
 \\ \\
 \\ \\
творы/юльюш-славацкі/жыццёвы-шлях-і-творчасць-юльюша-славацка.1755964465.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki