~~META: title = Эліза Ажэшка — Зімовым вечарам &keywords = бондара, эліза, вечарам, ажэшка, зімовым &abstract = Кароткі змест апавядання Элізы Ажэшкі "Зімовым вечарам" &iftrue = nan ~~ ====== Эліза Ажэшка — Зімовым вечарам ====== Дзеянне апавядання "Зімовым вечарам" адбываецца ўзімку, зорнай ноччу. У беларускай вёсцы з’яўляецца невядомы вандроўнік, які завітвае ў хату бондара Сымона Мікулы. У гэты самы час малодшы сын бондара Аляксей акурат расказвае гісторыю пра нейкага Бонка, які некалі забіў трох чалавек, быў асуджаны, уцёк, а цяпер, паводле ўсіх прыкметаў, зноў павінен быць недзе побач.\\ Неўзабаве Сымону Мікуле робіцца зразумелым, што Бонк – гэта яго старэйшы сын Ясік і што менавіта ён цяпер вярнуўся ў сваю родную хату… Эліза Ажэшка паказвае сябе тонкай знаўцай не толькі побыту беларускіх сялян, але і ладу іх мыслення, іх забабонаў і інстынктаў.\\ \\ \\ Крыніца: Баршчэўскі Л.П., Васючэнка П.В., Тычына М.А. Словы ў часе. Літаратура ад рамантызму да сімвалізму і нашаніўскага адраджэння. Санкт-Пецярбург, 2014 ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар]] * [[творы/ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-на-каньках]] * [[ibdc.ped>зімой-у-лесе]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-беларуская-зіма]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-снежань]]