Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эліза-ажэшка:творчасць-элізы-ажэшкі

Адрозненні

Тут паказаны адрозненні паміж двума версіямі гэтай старонкі.

Спасылка на гэта параўнанне

Папярэдняя версія справа і злеваПапярэдняя версія
творы:эліза-ажэшка:творчасць-элізы-ажэшкі [2025/08/23 15:54] vedybeadminтворы:эліза-ажэшка:творчасць-элізы-ажэшкі [2025/08/23 15:58] (бягучы) vedybeadmin
Радок 7: Радок 7:
  
 ====== Творчасць Элізы Ажэшкі ====== ====== Творчасць Элізы Ажэшкі ======
-Прырода — той навакольны свет, без якога немагчыма ўявіць жыццё чалавека, яго думкі і пачуцці. Вядомы рускі літаратар Міхаіл Прышвін пісаў: "Каб разумець прыроду, трэба быць вельмі блізкім да чалавека, і тады прырода будзе люстэркам, таму што чалавек змяшчае ў сабе ўсю прыроду'. Пісьменнік бадай што, як ніхто іншы, блізкі і вельмі чуйны да чалавечай душы і псіхалогіі. Прырода — неба і зямля, рэкі і азёры, кветкі і птушкі, і разам з тым яна бачыцца як штосьці большае: "гэта, — паводле таго ж М. Прышвіна, — Радзіма, дом наш". Прырода наднёманскага краю стала для пісьменніцы [[litpers>эліза-ажэшка|Элізы Ажэшкі]] (1841-1910) дарагім сэрцу домам і Радзімай, тым улоннем непаўторнага і таямнічага хараства, якое глыбока запаланіла яе ўражлівую і паэтычную натуру.\\+Прырода — той навакольны свет, без якога немагчыма ўявіць жыццё чалавека, яго думкі і пачуцці. Вядомы рускі літаратар Міхаіл Прышвін пісаў: "Каб разумець прыроду, трэба быць вельмі блізкім да чалавека, і тады прырода будзе люстэркам, таму што чалавек змяшчае ў сабе ўсю прыроду'. Пісьменнік бадай што, як ніхто іншы, блізкі і вельмі чуйны да чалавечай душы і псіхалогіі. Прырода — неба і зямля, рэкі і азёры, кветкі і птушкі, і разам з тым яна бачыцца як штосьці большае: "гэта, — паводле таго ж М. Прышвіна, — Радзіма, дом наш". Прырода наднёманскага краю стала для пісьменніцы [[постаці/эліза-ажэшка|Элізы Ажэшкі]] (1841-1910) дарагім сэрцу домам і Радзімай, тым улоннем непаўторнага і таямнічага хараства, якое глыбока запаланіла яе ўражлівую і паэтычную натуру.\\
 Жыццё Элізы Ажэшкі прайшло ў думках і хваляваннях пра лёс бацькаўшчыны і яе люду. Яна была мужнай, высакароднай і непакорлівай асобай, загартаванай нацыянальна-вызваленчым рухам 1863-1864 гг. Уся яе свядомая літаратурная дзейнасць сталася мастацкім пазнаннем і адкрыццём беларускага жыцця і побыту, народнага менталітэту і духоўных традыцый, выяўленнем любові да бацькоўскай зямлі, навакольнай прыроды і да ўсяго роднага і крэўнага. Эліза Ажэшка ў асэнсаванні сацыяльнай рэчаіснасці, даследаванні чалавека, праблем агульнанароднага быцця прытрымлівалася дэмакратычных і маральна-гуманістычных поглядаў, яна выдатна паказала, што духоўная свабода, прыгажосць асобы, яе еднасць з Богам, прыродай і людзьмі здольныя перайначыць свет, зрабіць яго больш гарманічным, суладным і напоўніць прасветленай радасцю існавання.\\ Жыццё Элізы Ажэшкі прайшло ў думках і хваляваннях пра лёс бацькаўшчыны і яе люду. Яна была мужнай, высакароднай і непакорлівай асобай, загартаванай нацыянальна-вызваленчым рухам 1863-1864 гг. Уся яе свядомая літаратурная дзейнасць сталася мастацкім пазнаннем і адкрыццём беларускага жыцця і побыту, народнага менталітэту і духоўных традыцый, выяўленнем любові да бацькоўскай зямлі, навакольнай прыроды і да ўсяго роднага і крэўнага. Эліза Ажэшка ў асэнсаванні сацыяльнай рэчаіснасці, даследаванні чалавека, праблем агульнанароднага быцця прытрымлівалася дэмакратычных і маральна-гуманістычных поглядаў, яна выдатна паказала, што духоўная свабода, прыгажосць асобы, яе еднасць з Богам, прыродай і людзьмі здольныя перайначыць свет, зрабіць яго больш гарманічным, суладным і напоўніць прасветленай радасцю існавання.\\
 Беларускі горад Гродна, яго ваколіцы і прынямонскія краявіды глыбока ўвайшлі ў сэрца пісьменніцы, і гэтыя свае адчуванні роднага пейзажу яна цудоўна выявіла і перадала сваім чытачам. Асабліва блізкія гэтыя прыродаапісанні былі для тых, хто нарадзіўся ў беларускім краі. Адзін з сучаснікаў Э. Ажэшкі, літаратуразнаўца і зямляк Марян Здзяхоўскі, захоплена адгукнуўся пра яе талент пейзажыста, адчуў у карцінах і малюнках прыроды, поўных замілавання і паэтызацыі, натуральную моц і арганічнасць выказаных пачуццяў. Ён пісаў пра Элізу Ажэшку, што "ўсёй душой палюбіла яна родную літоўска-наднёманскую прыроду, ва ўсіх яе вялікіх і малых праявах, яе неба і паветра, яе травы і кветкі, урэшце людзей і іхнія цноты". Прырода роднага краю зрабілася для яе чулай маці, якая асабліва спагадала і лекавала тады, калі на душы было сумна і адзінока. Слушна заўважае даследчыца творчасці пісьменніцы В. Гапава, што "беларуская зямля шчодра дарыла яе таленту радасці і пакуты, суцяшала яе задуменнай, ціхай пяшчотай нёманскай прыроды...". Прырода, можна сказаць без перабольшання, рабіла з Элізы Ажэшкі пісьменніцу, мастака слова: яна натхняла і падказвала штосьці сугучнае стану душы, зачароўвала і вучыла назіральнасці, адчуванню прыгожага, мудрасці. Нёман, наднёманскія ландшафты і краявіды, беларуская флора — гэта ўсё тое, што сфармавала ў душы і мастацкай свядомасці Э. Ажэшкі пачуццё крэўнай пародненасці з роднай старонкай.\\ Беларускі горад Гродна, яго ваколіцы і прынямонскія краявіды глыбока ўвайшлі ў сэрца пісьменніцы, і гэтыя свае адчуванні роднага пейзажу яна цудоўна выявіла і перадала сваім чытачам. Асабліва блізкія гэтыя прыродаапісанні былі для тых, хто нарадзіўся ў беларускім краі. Адзін з сучаснікаў Э. Ажэшкі, літаратуразнаўца і зямляк Марян Здзяхоўскі, захоплена адгукнуўся пра яе талент пейзажыста, адчуў у карцінах і малюнках прыроды, поўных замілавання і паэтызацыі, натуральную моц і арганічнасць выказаных пачуццяў. Ён пісаў пра Элізу Ажэшку, што "ўсёй душой палюбіла яна родную літоўска-наднёманскую прыроду, ва ўсіх яе вялікіх і малых праявах, яе неба і паветра, яе травы і кветкі, урэшце людзей і іхнія цноты". Прырода роднага краю зрабілася для яе чулай маці, якая асабліва спагадала і лекавала тады, калі на душы было сумна і адзінока. Слушна заўважае даследчыца творчасці пісьменніцы В. Гапава, што "беларуская зямля шчодра дарыла яе таленту радасці і пакуты, суцяшала яе задуменнай, ціхай пяшчотай нёманскай прыроды...". Прырода, можна сказаць без перабольшання, рабіла з Элізы Ажэшкі пісьменніцу, мастака слова: яна натхняла і падказвала штосьці сугучнае стану душы, зачароўвала і вучыла назіральнасці, адчуванню прыгожага, мудрасці. Нёман, наднёманскія ландшафты і краявіды, беларуская флора — гэта ўсё тое, што сфармавала ў душы і мастацкай свядомасці Э. Ажэшкі пачуццё крэўнай пародненасці з роднай старонкай.\\
 Беларуская прырода была для пісьменніцы цікавай кнігай, якую яна спазнавала і чароўным дзівоцтвам якой захаплялася падчас вандровак па Гродзеншчыне. Наогул Э. Ажэшку цікавіла ўсё, што звязана з духоўным жыццём і побытам беларусаў: абраднасць і звычаі, народна-язычніцкія ўяўленні і старадаўнія паданні, казкі і лірычныя песні, [[слоўнік/прыказка|прыказкі]] і прымаўкі... Яна адкрыла ў тутэйшым людзе жывую і прыгожую душу, багаты досвед стасункаў з прыродай. Краязнаўчым міні-даведнікам можна назваць [[слоўнік/нарыс|нарысы]] Элізы Ажэшкі "Людзі і кветкі над Нёманам", якія з 1888 па 1892 гг. друкаваліся ў навукова-этнаграфічным часопісе "Вісла". Пісьменніца адмаўляла павярхоўна-прымітыўны погляд на сялянства, яго псіхалогію і спрадвечны ўклад, наадварот, яна гаварыла пра беларускі народ з берагоў Нёмана як пра паўнавартасны этнас, які маці-прырода сілкуе духоўна, дае яму жыццёвую энергію, мудрасць, абуджае паэтычную цягу да хараства. На пачатку свайго нарыса Э. Ажэшка шчыра і з падкрэсленай сімпатыяй піша пра беларусаў і іх прыродазнаўчы дар: "Вельмі распаўсюджана меркаванне, што сяляне зусім абыякава ставяцца да навакольнай прыроды, яе прыгажосці, і з'яў, якія непасрэдна не ўплываюць на іхняе штодзённае жыццё, проста не заўважаюць. Здзіўляе адно: як гэтае меркаванне можа суадносіцца з народнай песняй, дзе густа рассыпаны надзвычай маляўнічыя і дакладныя вобразы прыроды. Пярэчыць гэтаму і рэальнае веданне народам расліннага свету, настолькі дакладнае, што смела можна сцвярджаць: ад самага высокага дрэва да найдрабнейшай травінкі, якія растуць на той самай зямлі, што і ён, няма такой расліны, якая ў яго мове не мела б назвы, а ўжо ў саміх назвах выяўляецца назіральнасць, выказаная вобразна і паэтычна, часам грубавата, але затое дакладна".\\ Беларуская прырода была для пісьменніцы цікавай кнігай, якую яна спазнавала і чароўным дзівоцтвам якой захаплялася падчас вандровак па Гродзеншчыне. Наогул Э. Ажэшку цікавіла ўсё, што звязана з духоўным жыццём і побытам беларусаў: абраднасць і звычаі, народна-язычніцкія ўяўленні і старадаўнія паданні, казкі і лірычныя песні, [[слоўнік/прыказка|прыказкі]] і прымаўкі... Яна адкрыла ў тутэйшым людзе жывую і прыгожую душу, багаты досвед стасункаў з прыродай. Краязнаўчым міні-даведнікам можна назваць [[слоўнік/нарыс|нарысы]] Элізы Ажэшкі "Людзі і кветкі над Нёманам", якія з 1888 па 1892 гг. друкаваліся ў навукова-этнаграфічным часопісе "Вісла". Пісьменніца адмаўляла павярхоўна-прымітыўны погляд на сялянства, яго псіхалогію і спрадвечны ўклад, наадварот, яна гаварыла пра беларускі народ з берагоў Нёмана як пра паўнавартасны этнас, які маці-прырода сілкуе духоўна, дае яму жыццёвую энергію, мудрасць, абуджае паэтычную цягу да хараства. На пачатку свайго нарыса Э. Ажэшка шчыра і з падкрэсленай сімпатыяй піша пра беларусаў і іх прыродазнаўчы дар: "Вельмі распаўсюджана меркаванне, што сяляне зусім абыякава ставяцца да навакольнай прыроды, яе прыгажосці, і з'яў, якія непасрэдна не ўплываюць на іхняе штодзённае жыццё, проста не заўважаюць. Здзіўляе адно: як гэтае меркаванне можа суадносіцца з народнай песняй, дзе густа рассыпаны надзвычай маляўнічыя і дакладныя вобразы прыроды. Пярэчыць гэтаму і рэальнае веданне народам расліннага свету, настолькі дакладнае, што смела можна сцвярджаць: ад самага высокага дрэва да найдрабнейшай травінкі, якія растуць на той самай зямлі, што і ён, няма такой расліны, якая ў яго мове не мела б назвы, а ўжо ў саміх назвах выяўляецца назіральнасць, выказаная вобразна і паэтычна, часам грубавата, але затое дакладна".\\
-Эліза Ажэшка была адным з першых этнографаў і краязнаўцаў наднёманскага краю. У ХІХ ст. прыкметна ўзрасла цікавасць да жыццёвага ўкладу і культуры беларусаў, іх духоўнай спадчыны, пра што яскрава засведчыла збіральніцка-даследчая дзейнасць Паўла Шэйна, Пятра Бяссонава, Мітрафана Доўнара-Запольскага, Еўдакіма Раманава, Яўхіма Карскага, [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/павел-шпілеўскі|Паўла Шпілеўскага]], Адама Кіркора, Івана Насовіча і іншых фалькларыстаў ды этнографаў. Дарэчы згадаць, што ў Гродне ў 1895 г. выдаў асобнай кніжкай свой этнаграфічны нарыс "Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў" Адам Багдановіч — бацька знакамітага беларускага паэта. Духоўны свет беларусаў, іх самабытны характар, звычаі і павер'і, звязаныя з навакольнай прыродай, Эліза Ажэшка вывучала падчас мэтаскіраваных даследчых экспедыцый: яна сустракалася з мясцовымі лекаркамі і знахаркамі, запісала ад іх 228 назваў розных беларускіх раслін, а яшчэ сабрала не адну жменьку народнай мудрасці. У выніку атрымалася народная кніга ведаў і веры, якая ўключае ў сябе найперш своеасаблівы батанічны слоўнік. Гэтая краязнаўча-прыродазнаўчая крыніца пра беларускую флору папярэднічала вядомаму "Беларуска-польска-расейска-лацінскаму батанічнаму слоўніку" (1924) [[litpers>зоська-верас|Зоські Верас]], што пабачыў свет у Вільні. Зразумела, Зоська Верас не магла абмінуць унікальны даследчы набытак польскай пісьменніцы, якая, апрача іншага, адшукала ўсім назвам беларускіх зёлак і раслін лацінскія і польскія адпаведнікі.\\+Эліза Ажэшка была адным з першых этнографаў і краязнаўцаў наднёманскага краю. У ХІХ ст. прыкметна ўзрасла цікавасць да жыццёвага ўкладу і культуры беларусаў, іх духоўнай спадчыны, пра што яскрава засведчыла збіральніцка-даследчая дзейнасць Паўла Шэйна, Пятра Бяссонава, Мітрафана Доўнара-Запольскага, Еўдакіма Раманава, Яўхіма Карскага, [[творы/іншае/літаратары-хіх-стагоддзя/павел-шпілеўскі|Паўла Шпілеўскага]], Адама Кіркора, Івана Насовіча і іншых фалькларыстаў ды этнографаў. Дарэчы згадаць, што ў Гродне ў 1895 г. выдаў асобнай кніжкай свой этнаграфічны нарыс "Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў" Адам Багдановіч — бацька знакамітага беларускага паэта. Духоўны свет беларусаў, іх самабытны характар, звычаі і павер'і, звязаныя з навакольнай прыродай, Эліза Ажэшка вывучала падчас мэтаскіраваных даследчых экспедыцый: яна сустракалася з мясцовымі лекаркамі і знахаркамі, запісала ад іх 228 назваў розных беларускіх раслін, а яшчэ сабрала не адну жменьку народнай мудрасці. У выніку атрымалася народная кніга ведаў і веры, якая ўключае ў сябе найперш своеасаблівы батанічны слоўнік. Гэтая краязнаўча-прыродазнаўчая крыніца пра беларускую флору папярэднічала вядомаму "Беларуска-польска-расейска-лацінскаму батанічнаму слоўніку" (1924) [[постаці/зоська-верас|Зоські Верас]], што пабачыў свет у Вільні. Зразумела, Зоська Верас не магла абмінуць унікальны даследчы набытак польскай пісьменніцы, якая, апрача іншага, адшукала ўсім назвам беларускіх зёлак і раслін лацінскія і польскія адпаведнікі.\\
 Эліза Ажэшка паўстае перад намі як глыбокі і дасведчаны знаўца беларускага расліннага свету. Яна добра ведала этымалогію назваў самых розных траў, а таксама асаблівасці вонкавага выгляду, колеру, паху кветак і зёлак, тое, як расліны могуць уплываць на здароўе і чалавечы лёс. Яна адмоўна ставілася да варажбы з дапамогай чарадзейнага зелля і таемных слоў, якія здольныя прынесці камусьці шкоду, бяду ці немач. Апісанне лекавых уласцівасцей і функцый раслін Эліза Ажэшка падала з думкай пра карысць народнай медыцыны.\\ Эліза Ажэшка паўстае перад намі як глыбокі і дасведчаны знаўца беларускага расліннага свету. Яна добра ведала этымалогію назваў самых розных траў, а таксама асаблівасці вонкавага выгляду, колеру, паху кветак і зёлак, тое, як расліны могуць уплываць на здароўе і чалавечы лёс. Яна адмоўна ставілася да варажбы з дапамогай чарадзейнага зелля і таемных слоў, якія здольныя прынесці камусьці шкоду, бяду ці немач. Апісанне лекавых уласцівасцей і функцый раслін Эліза Ажэшка падала з думкай пра карысць народнай медыцыны.\\
 Беларускі пейзаж трывала ўвайшоў у мастацкае мысленне Элізы Ажэшкі, пра што сведчаць яе аповесці "[[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-нізіны|Нізіны]]" (1884), "[[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-дзюрдзі|Дзюрдзі]]" (1885), [[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-хам-аналіз-аповесці|"Хам"]] (1888), раман [[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-над-нёманам|"Над Нёманам"]] (1887), шэраг апавяданняў. У творах пісьменніцы прырода цесна суадносіцца з чалавечым лёсам. Галоўная гераіня аповесці "Нізіны" Хрысціна вяртаецца з фальварка ў Лясной, дзе не знаходзіць спагады ў аканома Стэфана Бахрэвіча. Яна просіць дапамагчы выбавіць кволага на здароўе сына ад рэкрутчыны ў царскай арміі. Парабчанка і беспасажніца Хрысціна — з сацыяльных нізоў, належыць да тагачаснай сялянскай беднаты. Яе вобраз на фоне спустошанай прыроды, у абладзе восеньскай непагоды дапамагае глыбей раскрыць драматычнае, безвыходнае становішча беларускай жанчыны-сялянкі. Аўтар твора надае пейзажу псіхалагічную глыбіню, алегарычнае гучанне: "Цемра ўсё гусцела, узняўся вецер і пачаў падаць дробны дождж. Сярод пустых і чорных палёў абсаджаная дрэвамі дарога з Лясной да Вулькі здавалася доўгім тунелем, над якім сярод расплаканых аблокаў не свяціла ніводная зорка і ў глыбіні якога павольна сунулася жаночая фігурка, самотная і вельмі ж дробная ў параўнанні з навакольным абшарам цемры і пусткі". Пісьменніца ўжо з першых старонак твора прарочыць гэтай маленькай і бяспраўнай у грамадстве жанчыне пакутны шлях у чорным, беспрасветным тунелі рэчаіснасці. У глыбокай начной цемры прыроднае наваколле на розны лад даносіць да слыху змарнаванай маці сынава імя.\\ Беларускі пейзаж трывала ўвайшоў у мастацкае мысленне Элізы Ажэшкі, пра што сведчаць яе аповесці "[[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-нізіны|Нізіны]]" (1884), "[[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-дзюрдзі|Дзюрдзі]]" (1885), [[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-хам-аналіз-аповесці|"Хам"]] (1888), раман [[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-над-нёманам|"Над Нёманам"]] (1887), шэраг апавяданняў. У творах пісьменніцы прырода цесна суадносіцца з чалавечым лёсам. Галоўная гераіня аповесці "Нізіны" Хрысціна вяртаецца з фальварка ў Лясной, дзе не знаходзіць спагады ў аканома Стэфана Бахрэвіча. Яна просіць дапамагчы выбавіць кволага на здароўе сына ад рэкрутчыны ў царскай арміі. Парабчанка і беспасажніца Хрысціна — з сацыяльных нізоў, належыць да тагачаснай сялянскай беднаты. Яе вобраз на фоне спустошанай прыроды, у абладзе восеньскай непагоды дапамагае глыбей раскрыць драматычнае, безвыходнае становішча беларускай жанчыны-сялянкі. Аўтар твора надае пейзажу псіхалагічную глыбіню, алегарычнае гучанне: "Цемра ўсё гусцела, узняўся вецер і пачаў падаць дробны дождж. Сярод пустых і чорных палёў абсаджаная дрэвамі дарога з Лясной да Вулькі здавалася доўгім тунелем, над якім сярод расплаканых аблокаў не свяціла ніводная зорка і ў глыбіні якога павольна сунулася жаночая фігурка, самотная і вельмі ж дробная ў параўнанні з навакольным абшарам цемры і пусткі". Пісьменніца ўжо з першых старонак твора прарочыць гэтай маленькай і бяспраўнай у грамадстве жанчыне пакутны шлях у чорным, беспрасветным тунелі рэчаіснасці. У глыбокай начной цемры прыроднае наваколле на розны лад даносіць да слыху змарнаванай маці сынава імя.\\
-У аповесці "Нізіны" Эліза Ажэшка выдатна паказала вялікую сілу ўлады зямлі над чалавекам. Многія пісьменнікі ХІХ ст. (Т. Гардзі, Э. Заля, Л. Талстой, Г. Успенскі і інш.) выразна ўбачылі і ўсвядомілі супярэчнасці паміж натуральным прыродным быццём і несправядлівым грамадскім светаўладкаваннем, калі многія жывуць не па розуму, не па-боску і пагарджаюць маральнымі, глыбока чалавечымі адносінамі да іншых. Эліза Ажэшка асуджала сацыяльны ўціск, паднявольнае рабскае існаванне сялянства, цудоўна разумела, што ўласная зямля і праца на ёй — спрадвечная запаветная мара беларускага люду. "Жарсць валодання зямлёй" для селяніна была раўназначная жыццю і смерці, "гэтая любімая, гэтая жаданая зямля" ўспрымалася як сапраўды райскае быццё ў роднай старонцы. Пазней, у нашай літаратуры ХХ ст., пра магутную, спрадвечную повязь беларуса і зямлі-карміцелькі псіхалагічна пераканальна і з вялікай сілай мастацкасці сказалі Якуб Колас, [[творы/кузьма-чорны/жыццёвы-і-творчы-шлях-кузьмы-чорнага|Кузьма Чорны]], [[litpers>міхась-зарэцкі|Міхась Зарэцкі]], Іван Мележ...\\+У аповесці "Нізіны" Эліза Ажэшка выдатна паказала вялікую сілу ўлады зямлі над чалавекам. Многія пісьменнікі ХІХ ст. (Т. Гардзі, Э. Заля, Л. Талстой, Г. Успенскі і інш.) выразна ўбачылі і ўсвядомілі супярэчнасці паміж натуральным прыродным быццём і несправядлівым грамадскім светаўладкаваннем, калі многія жывуць не па розуму, не па-боску і пагарджаюць маральнымі, глыбока чалавечымі адносінамі да іншых. Эліза Ажэшка асуджала сацыяльны ўціск, паднявольнае рабскае існаванне сялянства, цудоўна разумела, што ўласная зямля і праца на ёй — спрадвечная запаветная мара беларускага люду. "Жарсць валодання зямлёй" для селяніна была раўназначная жыццю і смерці, "гэтая любімая, гэтая жаданая зямля" ўспрымалася як сапраўды райскае быццё ў роднай старонцы. Пазней, у нашай літаратуры ХХ ст., пра магутную, спрадвечную повязь беларуса і зямлі-карміцелькі псіхалагічна пераканальна і з вялікай сілай мастацкасці сказалі Якуб Колас, [[творы/кузьма-чорны/жыццёвы-і-творчы-шлях-кузьмы-чорнага|Кузьма Чорны]], [[постаці/міхась-зарэцкі|Міхась Зарэцкі]], Іван Мележ...\\
 Эліза Ажэшка, паказваючы беларускую вёску, выяўляла не толькі сацыяльную вастрыню зроку, але і з паэтычнай пранікнёнасцю малявала навакольныя краявіды, эстэтызавала прыродна-працоўнае ўлонне, якое як бы адцяняла драматычны бок сялянскага жыцця. У "Нізінах" скупымі, але вельмі сакавітымі мазкамі яна стварыла вобразна-жывапісныя пейзажныя малюнкі: "Над вёскай з аднаго боку і над фальваркам з другога ўзнімаліся ў залацістым паветры слупы ружовага дыму. Тут і там брахалі сабакі, адтуль і адгэтуль цягнуліся шнуры касцоў, свецячы здалёку белымі кашулямі і ззяючы ў апошніх сонечных промнях бляскам кос".\\ Эліза Ажэшка, паказваючы беларускую вёску, выяўляла не толькі сацыяльную вастрыню зроку, але і з паэтычнай пранікнёнасцю малявала навакольныя краявіды, эстэтызавала прыродна-працоўнае ўлонне, якое як бы адцяняла драматычны бок сялянскага жыцця. У "Нізінах" скупымі, але вельмі сакавітымі мазкамі яна стварыла вобразна-жывапісныя пейзажныя малюнкі: "Над вёскай з аднаго боку і над фальваркам з другога ўзнімаліся ў залацістым паветры слупы ружовага дыму. Тут і там брахалі сабакі, адтуль і адгэтуль цягнуліся шнуры касцоў, свецячы здалёку белымі кашулямі і ззяючы ў апошніх сонечных промнях бляскам кос".\\
 Прырода выступае ў творах Э. Ажэшкі крытэрыем духоўнасці, маральнасці простага чалавека. З падкрэсленай аўтарскай сімпатыяй выпісаны ў аповесці "Дзюрдзі" вобраз знахаркі Пятрусі, якая паўстае перад намі як дачка роднай прыроды. Яна прываблівае сваім унутраным хараством, маладосцю, вясёлым норавам, здольнасцю радавацца жыццю і цудоўна спяваць. Прыроднае ўлонне раскрыляе душу Пятрусі, а голас яе запаўняе прастору, нібы звонкая крыніца. Яна — захавальніца народных ведаў дзядоў і прадзедаў. Гераіні аповесці дзякуючы бабулі адкрыліся многія таямніцы і сіла лекавых раслін. Пятруся бескарысна дапамагае людзям пазбавіцца розных хвароб, лечыць іх і ратуе ад бяды, суроку, няшчасця: "...Адну жанчыну з цяжкай цяжарнасцю Пятруся напаіла адварам, зробленым з дзесяці зёлак, які называўся дзевяціранка і таксама прынёс вялікую карысць. У хаце ў яе заўсёды было поўна сушаных зёлак, з якіх кожная служыла ад розных хвароб. Ад горла давала брунэльку, ад кашлю — мальву і дзіванну, ад болю ў кружы — крываўнік, ад сціскання ў жываце — чабор і мяту. Супраць адных хвароб раіла белую канюшыну і вішнёвую кару, саскрабаную з дрэва ўніз, супраць іншых — ружовую канюшыну і тую ж самую кару, толькі саскрабаную ўверх. Дзяцей, у якіх былі сутаргі, клала на дошку пасярод круга, намаляванага крэйдай, а тых, што пакутавалі ад кохліку, паіла сокам з рэдзькі, не з чаго іншага даваным, а толькі з самой рэдзькі, выдлубанай у форме келіха. Словам, была незаменным дарадцам сродкаў, што дапамагалі ад найбольш распаўсюджаных у вёсцы хвароб. І не толькі ведала гэтыя сродкі, але заўсёды давала іх з вялікай прыязнасцю і ахвотай. Іншыя бралі б за гэта яйкі, лён, палатно, курэй, збожжа і Бог ведае яшчэ што. Яна — не. Нічога ніколі за свае парады не жадала, а калі якая з жанчын прыносіла ёй што-небудзь у фартуху ці хустцы, не брала. Руку з працягнутым дарункам адштурхоўвала і казала:\\ Прырода выступае ў творах Э. Ажэшкі крытэрыем духоўнасці, маральнасці простага чалавека. З падкрэсленай аўтарскай сімпатыяй выпісаны ў аповесці "Дзюрдзі" вобраз знахаркі Пятрусі, якая паўстае перад намі як дачка роднай прыроды. Яна прываблівае сваім унутраным хараством, маладосцю, вясёлым норавам, здольнасцю радавацца жыццю і цудоўна спяваць. Прыроднае ўлонне раскрыляе душу Пятрусі, а голас яе запаўняе прастору, нібы звонкая крыніца. Яна — захавальніца народных ведаў дзядоў і прадзедаў. Гераіні аповесці дзякуючы бабулі адкрыліся многія таямніцы і сіла лекавых раслін. Пятруся бескарысна дапамагае людзям пазбавіцца розных хвароб, лечыць іх і ратуе ад бяды, суроку, няшчасця: "...Адну жанчыну з цяжкай цяжарнасцю Пятруся напаіла адварам, зробленым з дзесяці зёлак, які называўся дзевяціранка і таксама прынёс вялікую карысць. У хаце ў яе заўсёды было поўна сушаных зёлак, з якіх кожная служыла ад розных хвароб. Ад горла давала брунэльку, ад кашлю — мальву і дзіванну, ад болю ў кружы — крываўнік, ад сціскання ў жываце — чабор і мяту. Супраць адных хвароб раіла белую канюшыну і вішнёвую кару, саскрабаную з дрэва ўніз, супраць іншых — ружовую канюшыну і тую ж самую кару, толькі саскрабаную ўверх. Дзяцей, у якіх былі сутаргі, клала на дошку пасярод круга, намаляванага крэйдай, а тых, што пакутавалі ад кохліку, паіла сокам з рэдзькі, не з чаго іншага даваным, а толькі з самой рэдзькі, выдлубанай у форме келіха. Словам, была незаменным дарадцам сродкаў, што дапамагалі ад найбольш распаўсюджаных у вёсцы хвароб. І не толькі ведала гэтыя сродкі, але заўсёды давала іх з вялікай прыязнасцю і ахвотай. Іншыя бралі б за гэта яйкі, лён, палатно, курэй, збожжа і Бог ведае яшчэ што. Яна — не. Нічога ніколі за свае парады не жадала, а калі якая з жанчын прыносіла ёй што-небудзь у фартуху ці хустцы, не брала. Руку з працягнутым дарункам адштурхоўвала і казала:\\
Радок 35: Радок 35:
  
 ===== Падобныя старонкі ===== ===== Падобныя старонкі =====
-  * [[litpers>эліза-ажэшка]]+  * [[постаці/эліза-ажэшка]]
   * [[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-хам-аналіз-аповесці]]   * [[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-хам-аналіз-аповесці]]
   * [[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-раманіха]]   * [[творы/эліза-ажэшка/эліза-ажэшка-раманіха]]
творы/эліза-ажэшка/творчасць-элізы-ажэшкі.1755964465.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki