~~META: title = Эдуард Валасевіч — Шырокая натура &keywords = кашуля &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Шырокая натура" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Шырокая натура ====== – А-яй! – жахнулася матуля,\\ Ледзь на парог ступіў Змітрок,\\ – Ізноў з табой бяда, сынок?\\ Загінула навюткая кашуля!\\ Не пранасіў два дні,\\ А што з ёй сталася? Зірні,\\ Горш ад анучкі –\\ Ні гузікаў, ні каўняра...\\ А порткі ў сажы, што у камінара.\\ А чаравікі! Жах! Дабіў да ручкі...\\ Хоць трошкі б рэчы пабярог!\\ Ды матчыны маралі\\ Да Змітрака так прыставалі,\\ Як да сцяны гарох.\\ – Ну, завяла! Падумаеш: кашуля і штаны!\\ Нібы каштуюць тысячы яны...\\ У мяне шырокая натура!\\ – Хоць пасаромеўся б ты, дурань,\\ Узняўся, вунь, пад столь,\\ А ўсё з маёй не злазіш шыі –\\ Таму капейкі не шануеш і мазоль.\\ \\ Сыночкі ёсць такія,\\ Чаго граха таіць!..\\ Не хочуць ні вучыцца, ні рабіць,\\ А абібокамі мяркуюць век пражыць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-памочніца]]