~~META: title = Эдуард Валасевіч — Шчупак і Плотка &keywords = шчупак &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Шчупак і Плотка" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Шчупак і Плотка ====== Стары Шчупак за Плоткаю улёг...\\ (Не дзеля спорту, зразумела.)\\ Але схапіць яе за хвост не змог.\\ І тут ён лёстачкі пусціў умела:\\ – Каго ты напалохалася так?\\ Чаго ты ад мяне маланкай сіганула?\\ Не Сом я, не Акула –\\ Звычайны і бяскрыўдны я Шчупак.\\ Калі дасі мне веры,\\ Няма і ў думках у мяне благіх намераў...\\ Наадварот, прызнаюся, каб знала,\\ Ты хараством сваім мяне зачаравала!\\ Аж сорамна казаць –\\ Ні есці не магу, ні спаць...\\ Здаецца, прыгажунь я сустракаў нямала,\\ Але падобных краль,\\ Дальбог, не бачыў зроду!\\ Ты нібы зорачка срабрыстая між хваль!\\ Ты каралева! Ты вянец прыроды!\\ ... У Плоткі сэрца зашчымела з асалоды,\\ Дых заняло ад красамоўства!\\ Яна забыла асцярогу, страх,\\ І... ў шчупаковых апынулася зубах...\\ \\ Дзе ёсць ліслівасць – там і вераломства! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/георгій-марчук/георгій-марчук-шчупак]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[ibdc.ped>каршун-і-шчупак]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]]