~~META: title = Эдуард Валасевіч — Шпунт &keywords = валасевіч, эдуард, &rarr, \r\nхто, першым, \r\nа, \r\nумее, эдуард валасевіч, &rarr эдуард, валасевіч &rarr, &rarr эдуард валасевіч &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Шпунт" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Шпунт ====== У кожнага сваё прызванне:\\ Хто сее хлеб, хто варыць сталь,\\ Хто новыя ўздымае рыштаванні,\\ Хто песняй кліча нас удаль!\\ А ёсць каторы...\\ (Тут байку трэба пачынаць...)\\ ...Ён не хапае з неба зорак:\\ Умее прыслужыць, умее памаўчаць,\\ Умее ўсміхнуцца ветліва, лагодна,\\ Паведаміць начальству першым радасную навіну,\\ Сагнецца у дугу прад ім ахвотна,\\ А сябру у бядзе дасць кухталя ў спіну...\\ Шматгранны талент! Проста цудадзейны!\\ То голас грубы, то салодзенька-ялейны...\\ Заўсёды быць імкнецца на віду,\\ Калі яму то выгадна, вядома.\\ Ніколі не палезе першым у ваду,\\ Аднак параіць, як сігнуць другому...\\ І хоць тыпаж мінулых ён фармацый,\\ Учэпіста трымаецца за грунт.\\ \\ Хто ён такі? Не цяжка здагадацца –\\ Пад бочку кожную гатовы шпунт! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]]