~~META: title = Эдуард Валасевіч — Шпачыны канфуз &keywords = шпак, птушкі, арол &abstract = Байка Эдуарда Валасевіча "Шпачыны канфуз" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Шпачыны канфуз ====== Шпака прырода ані ў чым не абышла:\\ І слых, і голас, і душу дала,\\ І крылы для палёту!\\ І Шпак лятаў, свае выводзіў ноты.\\ Ды неяк, пабываўшы за мяжой,\\ Такіх акордаў і мелодый нахапаўся,\\ У такое пер’е ён стракатае прыбраўся,\\ Што птушкі зачырыкалі наперабой –\\ Хто з зайздрасцю, хто з абурэннем.\\ Па лесе гамана пайшла і зацікавіла Арла.\\ – Ну, братка, пакажы сваё ты ўменне,\\ А я паслухаю ў цяньку, –\\ Прапанаваў Арол Шпаку.\\ Тут і завёў спявак з натхненнем:\\ То як Калібры, то як Какаду,\\ То імітаваў Фламінга, то Тукана,\\ То кошкай мяўкаў нейкую нуду,\\ То шротам сыпаў барабана –\\ Аж водгулле грымела над ляском...\\ – Hішто сабе. Займальна.\\ Заморскае cxaпіў ты дасканальна.\\ А зараз – заспявай Шпаком!\\ І дзіва –\\ Не толькі варыяцыі і пералівы,\\ Шпак і мелодыю сваю забыў...\\ Тады Арол загаварыў\\ З дакорам:\\ – Якая ганьба! Ну і сорам!\\ Спрадвеку птушкі славяць родны гай,\\ А ты злятаў разок за мора –\\ Дык стаў не Шпак, а Папугай...\\ Запомні, зapyбі сабе на дзюбе:\\ Хоць сто матываў іншых знай,\\ А песняй роднаю, мой любы,\\ Не пагарджай!\\ \\ Скажу на чысціню, як адсяку:\\ Не спадабляйся гэткаму Шпаку! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/янка-журба/янка-журба-шпак]] * [[творы/кастусь-жук/кастусь-жук-шпак-купіў-магнітафон]] * [[ibdc.ped>шпак]] * [[ibdc.ped>бясхвосты-шпак]] * [[творы/генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае]]