~~META: title = Эдуард Валасевіч — Узнагароды &keywords = казёл, барсук, чалавек &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Узнагароды" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Узнагароды ====== У сувязі з адною датай\\ Узнагароджвалі звяроў.\\ Старшынстваваў Казёл, а сакратарстваваў\\ Баран рагаты.\\ Вядома, шмат было прамоў,\\ Параднасці, шуміхі,\\ Каму ўручылі грамату, каму медаль –\\ Усіх успомнілі – ад Пацука і да Ласіхі,\\ Аднаго Вожыка, на жаль,\\ Маўчаннем абышлі ўсе ціха.\\ – Ты што так падкачаў сябрук?–\\ З ухмылкай калупнуў Барсук,–\\ За што такая на цябе апала!..\\ – Ну, не далі,\\ Дык сонца з неба ўпала?\\ Або патоп стварыўся на зямлі?\\ Чаго цябе так гэта ўстурбавала?..\\ – Э не! – Барсук не сунімаўся, –\\ Калі б Мядзведзя ты не падкалоў,\\ Каб прад Зубром, як Ліска, выгінаўся,\\ Тады б табе Казёл медальку прыкалоў,\\ Ты б без увагі не астаўся...\\ Не пніся на ражон! Будзь трохі дыпламатам...\\ І станеш нават лаўрэатам!\\ \\ Цяпер адкінем алегорыі...\\ Трапляюцца на вочы некаторыя:\\ – Перад начальствам рады стаць,\\ Здаецца, на карачкі\\ Дзеля падачкі...\\ Але ж ці можна забываць,\\ Што Чалавек – вянец прыроды!\\ Што Чалавек – гучыць так горда!\\ Давайце годнасць Чалавека паважаць! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]]