~~META: title = Эдуард Валасевіч — Сякера &keywords = сякера, кастусь &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Сякера" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Сякера ====== Купілі Кастусю сапраўдную сякеру\\ (Вядома, зменшаных памераў).\\ – Ну, вось, бяры сякеру, Кастусёк,\\ Займайся\\ І да цяслярскай справы прывучайся.\\ Ды асцярожны будзь з прыладаю, стручок!\\ Яшчэ услед парад нямала надавалі.\\ А Кастуся даўно ўжо на двары\\ Чакалі\\ Сябры.\\ Ён перад імі секануў з размаху па паркану,\\ Затым дзяўбці ўзяўся тэлеграфны слуп,\\ І нечакана,\\ Уявіўшы, што ён лесаруб,\\ Падаўся да бярозкі хуценька, з падскокам,\\ І не міргнулі хлопцы вокам,\\ Як размахнуўся Кастусёк і – шах! –\\ Здаецца, застагнала аж бярозка перад сконам\\ І ўпала на зямлю зялёнай кронай.\\ Тут хлопчыкаў апанаваў спачатку жах,\\ А потым гнеў\\ Ў грудзях разбушаваўся:\\ – Як ты пасмеў!\\ Ты што, ў звярынцы гадаваўся?\\ Яе мы пасадзілі, палівалі\\ І любаваліся яе красой!\\ Ты ж ссек яе сякераю сваёй...\\ І тут жа у яго сякеру адабралі,\\ А Кастусю, як трэба, кухталёў наклалі\\ У каршэнь...\\ – Ідзі, адсюль, дубовы пень.\\ Каб мы цябе тут больш не сустракалі.\\ \\ Хто вінаваты, а хто правы –\\ Вяршыце самі суд.\\ Адно скажу я тут:\\ Сякера блазну – дрэнная забава. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>яблынька-дзічка]] * [[творы/уладзімір-караткевіч/уладзімір-караткевіч-дрэва-вечнасці]] * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-я-дрэву-сказаў]] * [[ibdc.ped>таполя-4071]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-дрэва]]