~~META: title = Эдуард Валасевіч — Сонца і Певень &keywords = сонейка, певень &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Сонца і Певень" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Сонца і Певень ====== Здарылася, што Певень раніцу праспаў.\\ І Пеўня дужа абурыла,\\ Што Сонейка ўзышло над небасхілам.\\ «Як так! Яшчэ каманды я свяцілу не падаў,\\ А ўжо яно ўзнялося над зямлёю?\\ Ды што гэта такое?!»\\ І Певень грозна закрычаў:\\ – Адставіць! Не дазволю!\\ Ого-го-го! – загагатаў Гусак,–\\ Над Сонцам захацеў мець волю?\\ Ну і пацешыў нас, дзівак...\\ Хоць з выгляду ты генерал брыгадны,\\ Ды Сонейка табе не падуладна.\\ \\ Як цемрашалы ні крычаць,\\ А Сонца рух ім не стрымаць!\\ Яно ідзе з Усходу –\\ Нясе святло, жыццё, свабоду!\\ І сілы цёмныя прад ім дрыжаць... ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>сонца-не-стаіць-на-месцы]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік]] * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]] * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца]]