~~META: title = Эдуард Валасевіч — Сама &keywords = вавёрачка, арэшак, сілы &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Сама" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Сама ====== Вавёрачка арэшак ухапіла,\\ І так і сяк яго на зуб бярэ,\\ Але ці не хапае сілы,\\ Ці дужа цвёрды той арэх,\\ Ды ён не паддаецца...\\ – Давай сюды! –\\ Матуля весела смяецца. –\\ Малая ты яшчэ, дапамагу,\\ Бо кволенькія зубкі...\\ – Не дам! – Вавёрачка надзьмула губкі. –\\ Сама я раскусіць змагу!\\ І што б вы думалі?\\ Хапіла сілы,\\ Хоць не адразу... Ды сама\\ Арэшак раскусіла! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]]