~~META: title = Эдуард Валасевіч — Ручай і Возера &keywords = спакой &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Ручай і Возера" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Ручай і Возера ====== У мяккіх берагах, замшэлых, топкіх,\\ Атуленае ад вятроў чаротамі, лазой,\\ Старое Возера залюбавалася сабой:\\ – Чаго мне мітусіцца і спяшацца некуды таропка?\\ Люблю утульнасць я, спакой і цішыню...\\ А некалі ж і я шумела... нібы мора!\\ І адлюстроўвала і неба вышыню,\\ І сонца, і начныя зоры,\\ І ўзлёт буслоў –\\ Чаго у маладосці не было!\\ А зараз мне навошта хвалявацца?\\ Магу патрызніць, падрамаць, папеставацца...\\ – Не так яно, бадай! –\\ Задорна зазвінеў Ручай. –\\ Прыемна перажытым захапляцца.\\ Але у тым твая бяда,\\ Твая загана,\\ Што супакоілася надта рана,\\ Што ты цяпер – стаячая вада,\\ Што тыя жыватворчыя крыніцы,\\ Якія з-пад зямлі\\ Табе і моц і сілы свежыя далі,\\ Праз глей не могуць да цябе прабіцца...\\ А зверху тванню ўсё ты заплыло\\ Ды з кожным годам –\\ Ператвараешся ў звычайнае балота...\\ А я, чарцям усім назло,\\ Упартым струмянём працерабіўшы нетры,\\ Імкнуся ўдалячынь насустрач ветрам!\\ З рачулкі станаўлюся мнагаводнаю ракой,\\ Ні днём ні уначы не ведаю спачыну,\\ Спынюся я – і я – загіну...\\ \\ Жыццё ёсць рух, а не спакой! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>навальніца-на-возеры]] * [[творы/вера-вярба/вера-вярба-ручай-і-ялінка]] * [[ibdc.ped>свіцязь]] * [[ibdc.ped>па-дарозе-са-школы]] * [[ibdc.ped>лясное-возера]]