~~META: title = Эдуард Валасевіч — Піліпка &keywords = каток &abstract = Байка Эдуарда Валасевіча "Піліпка" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Піліпка ====== Антось, Міхась, Кастусь, Змітрок,\\ Святлана, Люда і Пятрок\\ надумалі рабіць каток.\\ Дасталі мётлы і лапаты,\\ спачатку правялі дакладна планіроўку,\\ затым расчысцілі і падмялі пляцоўку,\\ а вечарам, як зоркі заіскрыліся над хатай,\\ усёю грамадой\\ каток старанна палілі вадой.\\ Адзін Піліпка ім нічым не дапамог,\\ хоць сілы меў за трох…\\ Назаўтра ж першым ён з’явіўся,\\ трымаючы пад пахаю канькі:\\ – Ну і каточак! Любата, браткі!\\ Але дарэмна ён лісой круціўся\\ і язычком матляў.\\ – Як працаваць – дык «хворы»,\\ а да катання – скоры?\\ Прэч, абібок! Каб і настрою не псаваў!\\ І ўміг Піліпку тут адшылі.\\ І правільна зрабілі:\\ катацца любіш – дык любі і саначкі вазіць,\\ не думай ты сяброў перахітрыць. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык]]