~~META: title = Эдуард Валасевіч — Пчолы і Труцень &keywords = пчолы, труцень, завёўся &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Пчолы і Труцень" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Пчолы і Труцень ====== На пасецы ў вуллі завёўся Труцень, хцівы, Шукальнік лёгкае спажывы.\\ Мядок ён не збіраў, а мёдам харчаваўся, Так атлусцеў, так ён разгадаваўся,\\ Што на яго аж страх глядзець:\\ Не Труцень, а Мядзведзь...\\ Адным ён толькі і займаўся:\\ Як Пчолы з поля прынясуць узятак,\\ Ён тут як тут, раскрыўшы прагны рот, І смокча свежы мёд\\ Заўзята.\\ Тут Пчолы бачаць – справы дрэнь:\\ Працуеш цэлы дзень,\\ Гаруеш, дбаеш\\ І дулю на талерцы маеш.\\ Гнаць Трутня гэтага ў каршэнь!\\ І Пчолы на яго рашуча наляцелі,\\ Аж мэтлахі ад Трутня паляцелі\\ З вулля на дол.\\ \\ Калі завёўся труцень у арцелі –\\ Бярыце прыклад з пчол! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-вярцінскі/анатоль-вярцінскі-мы-мёд-і-пчала]] * [[творы/алесь-разанаў/алесь-разанаў-пчала]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-пчала]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пчала]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-пчала-і-авадзень]]