~~META: title = Эдуард Валасевіч — Нос &keywords = акуляры &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Нос" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Нос ====== Мясісты, тлусты і кірпаты Нос,\\ Што красаваўся ганарыста на шырокім твары,\\ Раптоўна асядлалі акуляры...\\ Зачмыхаў ён, як паравоз:\\ – Нахабства! Я не пацярплю!\\ Я акуляры скіну! Раздраблю!\\ Не для таго я гадаваўся,\\ Каб для кагосьці я стараўся!\\ – Чаго ты расхадзіўся? – запыталі Вочы, –\\ Ты зразумець не можаш ці не хочаш\\ Той простай ісціны, што ты без нас\\ На брук ці ў бруд пялёхнуўся б не раз...\\ \\ Ёсць фанабэрыстыя ў нас асобы,\\ Што толькі для сябе жывуць,\\ А для другіх і пальцам не жадаюць варухнуць...\\ Ім байка прыйдзецца, відаць, не да спадобы. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык]]