Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-не-шукайце-шчасця-на-чу

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Валасевіч — Не шукайце шчасця на чужыне...

Не шукайце шчасця на чужыне,
Дзесьці за марамі, за гарамі,
Бо туга па дарагой Айчыне
Будзе крочыць след у след за вамі.

Не цурайцеся і роднай мовы,
Што з калыскі навучала маці.
Як для дрэва корань, так і слова
Сілу, годнасць не дае нам страціць.

Продкамі не грэбуйце ніколі,
Бо яны жыццём сваім, крывёю
Здабывалі і зямлю і волю.

І вітайце племя маладое –
Пачалі бацькі, завершаць дзеці
Будаваць свет новы на планеце!

Падобныя старонкі

  • санет
  • янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
  • вянок-санетаў
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-не-шукайце-шчасця-на-чу.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki