~~META: title = Эдуард Валасевіч — Не шукайце шчасця на чужыне... &keywords = след &abstract = Санет Эдуарда Валасевіча "Не шукайце шчасця на чужыне..." &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Не шукайце шчасця на чужыне... ====== Не шукайце шчасця на чужыне,\\ Дзесьці за марамі, за гарамі,\\ Бо туга па дарагой Айчыне\\ Будзе крочыць след у след за вамі.\\ \\ Не цурайцеся і роднай мовы,\\ Што з калыскі навучала маці.\\ Як для дрэва корань, так і слова\\ Сілу, годнасць не дае нам страціць.\\ \\ Продкамі не грэбуйце ніколі,\\ Бо яны жыццём сваім, крывёю\\ Здабывалі і зямлю і волю.\\ \\ І вітайце племя маладое –\\ Пачалі бацькі, завершаць дзеці\\ Будаваць свет новы на планеце!\\ \\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/санет]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]]