Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Валасевіч — Мітрафан і дэльтаплан

Вучыўся Мітрафан у школе слабавата,
ахвотней шайбу клюшкаю ганяў
і меркаваў,
што калі сілу мець і бегаць зухавата,
дык не патрэбны матэматыка і фізіка яму…
І вось аднойчы гэты баламут
надумаў спортам найсучаснейшым заняцца –
асвоіць дэльтаплан!
Пачаў старанна завіхацца
Мітрафан:
з арэшыны змастырыў раму
і, не спытаўшыся дазволу мамы,
спадніцу на шматы ён распароў,
прыладзіў на каркас, пятлю зрабіў пад пахі –
і дэльтаплан гатоў!
З тым апаратам хлопец высіцца над дахам,
хвілінку павагаўся. Дзьмухнуў вецярок,
Ён адштурхнуўся і ў паветра – скок!
Ну, думаў, паляціць імклівым птахам!
Ды апарат яго падвёў парадкам –
ён камянюкай гахнуўся ў сумёт.
Бо ў разліках быў слабаком «пілот»,
таму балючай атрымалася пасадка…

Каб у паветра птушкай узляцець,
кантакт з навукай трэба мець.

Падобныя старонкі

  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сама
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki