~~META: title = Эдуард Валасевіч — Мітрафан і дэльтаплан &keywords = мітрафан, апарат, паветра, дэльтаплан &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Мітрафан і дэльтаплан" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Мітрафан і дэльтаплан ====== Вучыўся Мітрафан у школе слабавата,\\ ахвотней шайбу клюшкаю ганяў\\ і меркаваў,\\ што калі сілу мець і бегаць зухавата,\\ дык не патрэбны матэматыка і фізіка яму...\\ І вось аднойчы гэты баламут\\ надумаў спортам найсучаснейшым заняцца –\\ асвоіць дэльтаплан!\\ Пачаў старанна завіхацца\\ Мітрафан:\\ з арэшыны змастырыў раму\\ і, не спытаўшыся дазволу мамы,\\ спадніцу на шматы ён распароў,\\ прыладзіў на каркас, пятлю зрабіў пад пахі –\\ і дэльтаплан гатоў!\\ З тым апаратам хлопец высіцца над дахам,\\ хвілінку павагаўся. Дзьмухнуў вецярок,\\ Ён адштурхнуўся і ў паветра – скок!\\ Ну, думаў, паляціць імклівым птахам!\\ Ды апарат яго падвёў парадкам –\\ ён камянюкай гахнуўся ў сумёт.\\ Бо ў разліках быў слабаком «пілот»,\\ таму балючай атрымалася пасадка...\\ \\ Каб у паветра птушкай узляцець,\\ кантакт з навукай трэба мець. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сама]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык]]