Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-мёд-і-рэдзька

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Валасевіч — Мёд і Рэдзька

– Калі мяне ў мядку прыгатаваць –
Ласунку лепшага і ў сне не прыгадаць!
За цукар саладзей, смачней за грушы!
Старога і малога ад мяне не адарвеш за вушы!
Вось гэта ежа – проста асалода! –
Захліпвалася Рэдзька з агарода.
– Вядома, – адгукнуўся жоўты Агурок, –
І я з ім меў бы іншы смак,
Ды і без нас з табой нішто мядок!

Бывае так:
Сябе мы часам выстаўляем,
А добрага ў другіх не прыкмячаем.

Падобныя старонкі

  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мёд-і-рэдзька.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki