~~META: title = Эдуард Валасевіч — Мёд і Рэдзька &keywords = Рэдзька &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Мёд і Рэдзька" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Мёд і Рэдзька ====== – Калі мяне ў мядку прыгатаваць –\\ Ласунку лепшага і ў сне не прыгадаць!\\ За цукар саладзей, смачней за грушы!\\ Старога і малога ад мяне не адарвеш за вушы!\\ Вось гэта ежа – проста асалода! –\\ Захліпвалася Рэдзька з агарода.\\ – Вядома, – адгукнуўся жоўты Агурок, –\\ І я з ім меў бы іншы смак,\\ Ды і без нас з табой нішто мядок!\\ \\ Бывае так:\\ Сябе мы часам выстаўляем,\\ А добрага ў другіх не прыкмячаем. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык]]