Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-максіма-багдановіча-маг

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Валасевіч — Максіма Багдановіча магіла...

Максіма Багдановіча магіла…
Стаю суцішаны ад болю і тугі,
Паэта вобраз ажывае дарагі,
Дыханне вее Беларусі мілай!

І пошум ціхі нівы залацістай,
І ценькі перазвон блакітных васількоў,
Задумны гоман панаднёманскіх бароў –
Гучаць харалам вечным, урачыстым!

Ён Беларусь спяваў, ён быў ёй сыпам,
Сваю любоў і песні ёй пакінуў.
І гімн удзячная зямля яму пяе!

…Паэт, згараючы, ўсё людзям аддае,
Сваёй Радзіме і свайму народу,
І ў сэрцах нашых, ў думах ён заўсёды!

Падобныя старонкі

  • санет
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
  • вянок-санетаў
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
  • янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-максіма-багдановіча-маг.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki