~~META: title = Эдуард Валасевіч — Максіма Багдановіча магіла... &keywords = багдановіча &abstract = Санет Эдуарда Валасевіча "Максіма Багдановіча магіла..." &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Максіма Багдановіча магіла... ====== Максіма Багдановіча магіла...\\ Стаю суцішаны ад болю і тугі,\\ Паэта вобраз ажывае дарагі,\\ Дыханне вее Беларусі мілай!\\ \\ І пошум ціхі нівы залацістай,\\ І ценькі перазвон блакітных васількоў,\\ Задумны гоман панаднёманскіх бароў –\\ Гучаць харалам вечным, урачыстым!\\ \\ Ён Беларусь спяваў, ён быў ёй сыпам,\\ Сваю любоў і песні ёй пакінуў.\\ І гімн удзячная зямля яму пяе!\\ \\ ...Паэт, згараючы, ўсё людзям аддае,\\ Сваёй Радзіме і свайму народу,\\ І ў сэрцах нашых, ў думах ён заўсёды!\\ ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/санет]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі]] * [[слоўнік/вянок-санетаў]] * [[творы/максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш]] * [[творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх]]