Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-ліпа

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Валасевіч — Ліпа

Бычка здалі на мясакамбінат.
Бычок заважыў цэнтнер з гакам.
А ў зводцы ж зроблена адзнака,
Што важыў ён паўтоны акурат.
Ў раёне зводку пакруцілі
У руках
І на сваю і рызыку, і страх
Да тоны лічбу акруглілі…
«Вось гэтак мы якраз уложымся у план
Ды будзем у пашане!
Ну, а пакуль той выявяць падман,
Дык утрасецца ўсё, на месца стане…»
А ў вобласці сядзеў таксама зух,
Для міністэрства рыхтаваў ён справаздачу
І зводкі ўсе на лад свой перайначыў:
Дзе тона значылася – дацягнуў да дзвюх,
Дзе дзве было – там тры паставіў,
Збалансаваў і па інстанцыі адправіў…
«Так будзе цот у цот! Ажур!
Камар сам носа не падточыць…
Калі ж рэвізія наскочыць –
Апіска! Выбачайце! Цур!..»
…Дзядзькі чытаюць угары і дзіву аж даюцца:
Бычок, і… столькі тон?!
Ды гэта ж бегемот!
Ды гэта ж слон!
Так і да мамантаў, напэўна, дабяруцца…

Няма чаго здзіўляцца і гадаць:
Другому тыпу –
Раз плюнуць – лічбу ў зводцы прыпісаць
І выдаць за сапраўднасць – ліпу!..

Падобныя старонкі

  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень
  • пацеркі-для-веры
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-ліпа.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki