~~META: title = Эдуард Валасевіч — Ліпа &keywords = бычок, тона, зводка, лічба &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Ліпа" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Ліпа ====== Бычка здалі на мясакамбінат.\\ Бычок заважыў цэнтнер з гакам.\\ А ў зводцы ж зроблена адзнака,\\ Што важыў ён паўтоны акурат.\\ Ў раёне зводку пакруцілі\\ У руках\\ І на сваю і рызыку, і страх\\ Да тоны лічбу акруглілі...\\ «Вось гэтак мы якраз уложымся у план\\ Ды будзем у пашане!\\ Ну, а пакуль той выявяць падман,\\ Дык утрасецца ўсё, на месца стане...»\\ А ў вобласці сядзеў таксама зух,\\ Для міністэрства рыхтаваў ён справаздачу\\ І зводкі ўсе на лад свой перайначыў:\\ Дзе тона значылася – дацягнуў да дзвюх,\\ Дзе дзве было – там тры паставіў,\\ Збалансаваў і па інстанцыі адправіў...\\ «Так будзе цот у цот! Ажур!\\ Камар сам носа не падточыць...\\ Калі ж рэвізія наскочыць –\\ Апіска! Выбачайце! Цур!..»\\ ...Дзядзькі чытаюць угары і дзіву аж даюцца:\\ Бычок, і... столькі тон?!\\ Ды гэта ж бегемот!\\ Ды гэта ж слон!\\ Так і да мамантаў, напэўна, дабяруцца...\\ \\ Няма чаго здзіўляцца і гадаць:\\ Другому тыпу –\\ Раз плюнуць – лічбу ў зводцы прыпісаць\\ І выдаць за сапраўднасць – ліпу!.. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[ibdc.ped>пацеркі-для-веры]]