~~META: title = Эдуард Валасевіч — Кот і Вожык &keywords = вожык &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Кот і Вожык" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Кот і Вожык ====== – Здарова! Колькі, браце, год?!\\ Ну, як жывём ды можам?\\ Апавядай мне, Кот, –\\ Сказаў пры стрэчы Вожык.\\ – А што апавядаць? Жыву як бог!\\ Ў такое месца цёпленькае трапіў –\\ Ем і кілбасы, і смятану, і тварог\\ І сплю па-царску, на канапе...\\ – Знішчаеш пацукоў? Ці ловіш ты мышэй?\\ – Ды што ты! Бяры, браток, вышэй –\\ Мурлыкаю на сон гаспадару\\ Ды боты спінкаю пушыстай тру...\\ Вось тут і ўся работа!\\ Калі б не быў ты гэтакі калючы\\ І лашчыцца б, як я, умеў –\\ Дык жыў бы прыпяваючы: і піў, і еў,\\ Ніякіх клопатаў не меў!\\ – Э, не! – зачмыхаў Вожык грэбліва. –\\ Хоць залатыя горы абяцай –\\ Ля ног не стану ацірацца! \\ Высока годнасць чалавечую трымай,\\ Нам не да твару прыніжацца...\\ Свой дабрабыт, аўтарытэт стварай\\ Не ўгодніцтвам,а працай! ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>вожык]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-вожык-дзівачок]] * [[творы/алесь-бадак/алесь-бадак-гасцінец-для-вожыка]] * [[творы/алесь-якімовіч/алесь-якімовіч-казка-пра-смелага-вожыка]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-колькі-ў-вожыка-калючак]]