~~META: title = Эдуард Валасевіч — Конь і Пень &keywords = конь, дзень, пляшывы, пень &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Конь і Пень" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Конь і Пень ====== Убачыўшы, як з возам Конь кульнуўся,\\ Пляшывы Пень зарагатаў:\\ – Га-га-га-га! На чатырох капыллях не ўстаяў...\\ Як аб зямлю ты мордай разануўся!\\ Не Конь, а недарэка...\\ Вось я жыву амаль паўвека,\\ Але ні разу, бач, не спатыкнуўся.\\ – Ды што ты мне, Пяньчук, бурчыш?\\ Як спатыкнешся ты, калі ў зямлі тырчыш...\\ Але якая ад цябе выгода?\\ \\ Так іншы копціць неба дзень у дзень –\\ І ні карысці ад яго, ні шкоды,\\ Не памыляецца, чысцюткі ён заўсёды,\\ Ну, не раўнуючы, – пляшывы пень... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/максім-танк/максім-танк-конь-і-леў]] * [[творы/уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-ганарысты-конь]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-конь]] * [[творы/кандрат-крапіва/кандрат-крапіва-саманадзейны-конь]] * [[ibdc.ped>лясная-табурэтка]]