~~META: title = Эдуард Валасевіч — Камар-званар &keywords = камар &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Камар-званар" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Камар-званар ====== У лесе, ля балота, жыў Камар...\\ Ад іншых знешне ён не вызначаўся:\\ Меў крылы і насаты твар,\\ Ад сонца ў лазнякі хаваўся.\\ Ды вось бяда – быў несусветны ён званар!\\ Якую плётку ні пачуе –\\ Раструбіць, параззвоніць на ўвесь край...\\ Ну хоць ты вушы затыкай!..\\ Пакуль яго хто курадымам не ўтаймуе.\\ \\ Сябры, калі спаткаеце ў школе плеткара,\\ Напомніце яму пра Камара. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-камарык]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-барадаты-камар]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]]