~~META: title = Эдуард Валасевіч — Зязюльчын сынок &keywords = сынок, галодны &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Зязюльчын сынок" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Зязюльчын сынок ====== Малінаўцы Зязюля яйка падлажыла\\ І паляцела ў белы свет –\\ Яе прастыў і след:\\ Дзяцей яна ніколі не расціла.\\ Малінаўкі ж ад рання да начы,\\ Як толькі вывелі маленькіх птушанятак,\\ Не могуць і хвілінкі адпачыць,\\ Лічынкі носяць, машкару, зярняты –\\ Патрэбна ж ненажэру пракарміць.\\ А ён адно крычыць:\\ – Галодны я! Галодны!\\ «Ну і дзіцё! – карміліца ўздыхае, –\\ Ніяк валляк свой не напхае.\\ Ды гэта ж прыкра і неверагодна!..»\\ ...А выхаванец, як падрос,\\ «Братоў малочных» выкінуў з дупла,\\ Каб аднаму быць ля стала.\\ Паскардзіліся птахі на свой лёс,\\ Пагаравалі, але ўцешыліся тым,\\ Што хоць адзін сынок у іх застаўся:\\ Мо ў старасці апорай будзе ім?\\ Такі ж дзыбаты і гарласты ён удаўся.\\ Былі ж дарэмнымі іх спадзяванні:\\ Калі «сыночак» апярыўся,\\ Ён ад кармільцаў «фі-і-ць!» і... скрыўся.\\ І дзякуй не сказаў на развітанне.\\ \\ Я ведаў аднаго Зязюльчына сынка,\\ Што не паслаў бацькам і пятака... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-у-калыханку-сыну]] * [[ibdc.ped>зязюльчыны-слёзы]] * [[творы/цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сынок-маленькі]] * [[ibdc.ped>нахабная-зязюля]] * [[творы/яўгенія-янішчыц/яўгенія-янішчыц-сынок-і-маці]]