~~META: title = Эдуард Валасевіч — Залатая рыбка &keywords = загадчык, дзед, рыбка &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Залатая рыбка" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Залатая рыбка ====== На беразе рачулкі, а не мора\\ Узняўся гмах пад шыльдай «Рыбкантора»...\\ Пацела тут нямала малайцоў –\\ З дзесятак радавых пісцоў\\ І машыністак столькі ж стракатала,\\ Ну, а вышэй начальства засядала:\\ Загадчык па засолцы селядцоў,\\ Загадчык па здабычы мух і іншае прынады,\\ Загадчык па рамонту рыбалоўнае прылады,\\ Загадчык планавання лову,\\ Загадчык перспектывы клёву.\\ Дзядзькі, як на падбор!\\ І ўрэшце, нібы недарэчы,\\ Сухенькі, сівы, вузкаплечы\\ Рыбак дзед Міканор...\\ Рыпелі пёркі ды хадзілі ручкі\\ У дні авансаў і палучкі.\\ Па рангу кожны меў і прагрэсіўку, і аклад\\ Дзед задаволен, рад і апарат!\\ Трымаў дзед вуду ды насмоктваў піпку,\\ Цягаў з вады малую рыбку.\\ І рыбку не абы-якую –\\ Залатую!\\ \\ Мне скажуць: казачка старая!\\ На жаль, жыве, не памірае... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/адам-міцкевіч/адам-міцкевіч-рыбка]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[ibdc.ped>тры-жаданні]]