~~META: title = Эдуард Валасевіч — Загар &keywords = сонца, загар &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Загар" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Загар ====== І праўду кажуць: добрага патроху.\\ Перастараешся – і справа дрэнь...\\ \\ Прыспічыла Цімоху\\ На сонцы смажыцца ўвесь дзень.\\ Памлець, пагрэцца любата такая,\\ Здаецца б, тут да вечара заснуў,\\ То левы бок ён падпякае,\\ То выцягнецца на спіну.\\ – Кашулю нацягні, схавайся ў цянёк,\\ А то ў бальніцу трапіш, галубок! –\\ Добразычліва хтось засцерагае, –\\ Благія з сонцам жарты...\\ Цімох і ўвагі не звяртае!\\ Маўляў: «Нікога слухаць мне не варта...»\\ Пот коціцца з Цімоха градам,\\ Ужо не ўзяцца за плячук,\\ Ну, а хлапчук\\ Бязмежна рады:\\ – Вось загару, што чорны жук!\\ \\ Хварэў Цімошка тыдзепь цэлы, Пакуль загар зрабіўся белым... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу]] * [[творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца]] * [[ibdc.ped>гімн-жыццю]] * [[творы/эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік]] * [[ibdc.ped>сонца-не-стаіць-на-месцы]]