~~META: title = Эдуард Валасевіч — Горка і Рыгорка &keywords = гартуюць, горка, рыгорка &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Горка і Рыгорка" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Горка і Рыгорка ====== Марозны дзень! Іскрыцца снег...\\ А хлапчукам не страшна сцюжа!\\ Іх тварыкі гараць, як ружы,\\ Звініць задорны, звонкі смех!\\ Імчацца з кручы чарадою смела\\ Гартуюць дух, гартуюць цела!\\ І толькі ў старане\\ Адзін стаіць Рыгорка\\ І нерашуча касавурыцца на горку:\\ «Паспрабаваць ці не?\\ А раптам – нос расквашу\\ Ці галаву скручу...\\ Няма дурных – я жыць хачу!»\\ Тут да Рыгоркі падляцела Паша:\\ – Чаго ты адстаеш ад нас?\\ Ты ж выхваляўся... І не раз,\\ Што для цябе, Рыгорка, –\\ Малая горка\\ Сам Эльбрус...\\ – Ды, бачыш, лыжы не нацёр...\\ \\ На справе ж быў Рыгор\\ І баязлівец, і вялікі хлус. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]]