творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-глушэц-і-верабей
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Валасевіч — Глушэц і Верабей
Няшчасце здарылася ў Вераб’я…
Ён да Глушца з бядою:
– Дапамажы! Ты, кажуць, птах з душою…
Век буду ўдзячны я!
Гняздо маё.
Растрэсла навальніца,
І з дзеткамі мне недзе прытуліцца, –
Чырыкаў Верабей пра горачка сваё.
Ну, а Глушэц ківаў маўкліва дзюбай,
Маўляў: «Спакойны будзь, падсобім, любы!»
Прыйшла,
І адышла,
І зноў прыйшла вясна,
А ад Глушца – ні слыху
І ні дыху!
І што чакаць? Глухі ён, бы сцяна.
Скажу вам – абы ціха, –
Надоечы хадзіў у гарсавет,
З натуры змаляваў Глушца партрэт.
Падобныя старонкі
- уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-два-браты-вераб-і
- уладзімір-караткевіч
- ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-верабей
- глушэц-такуе
- казімір-камейша/казімір-камейша-верабей
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-глушэц-і-верабей.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1