~~META: title = Эдуард Валасевіч — Глушэц і Верабей &keywords = глушэц, прыйшла &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Глушэц і Верабей" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Глушэц і Верабей ====== Няшчасце здарылася ў Вераб’я...\\ Ён да Глушца з бядою:\\ – Дапамажы! Ты, кажуць, птах з душою...\\ Век буду ўдзячны я!\\ Гняздо маё.\\ Растрэсла навальніца,\\ І з дзеткамі мне недзе прытуліцца, –\\ Чырыкаў Верабей пра горачка сваё.\\ Ну, а Глушэц ківаў маўкліва дзюбай,\\ Маўляў: «Спакойны будзь, падсобім, любы!»\\ Прыйшла,\\ І адышла,\\ І зноў прыйшла вясна,\\ А ад Глушца – ні слыху\\ І ні дыху!\\ І што чакаць? Глухі ён, бы сцяна.\\ \\ Скажу вам – абы ціха, –\\ Надоечы хадзіў у гарсавет,\\ З натуры змаляваў Глушца партрэт. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-два-браты-вераб-і]] * [[ibdc.ped>уладзімір-караткевіч]] * [[творы/ніл-гілевіч/ніл-гілевіч-верабей]] * [[ibdc.ped>глушэц-такуе]] * [[творы/казімір-камейша/казімір-камейша-верабей]]