~~META: title = Эдуард Валасевіч — Гарлапан &keywords = язык, перон, таварышы, задача &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Гарлапан" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Гарлапан ====== Студэнты ехалі на цаліну...\\ Уборка ураджаю – важная задача!\\ І ў сэрцах маладых, гарачых\\ Задачу гэту ясную, адну,\\ Якую вырашыць было ім трэба,\\ Яны ў далёкі везлі край,\\ Каб там сабраць багаты ўраджай.\\ Ды раптам... на пероне, быццам з неба,\\ Прамоўца аб’явіўся\\ І так замалаціў – аж пот цурком наліўся:\\ – Таварышы! У гэты урачысты момант\\ Мы... Вы... Сядзець не можам дома.\\ Збяром, таварышы, да каліва дабро!\\ Ото уклад наш, ваш у велічны падмурак.\\ І хоць у валасах маіх свіціцца серабро,\\ Я з вамі б з радасцю падаўся да Амура,\\ Але... кхе-кхе... я нездароў...\\ – А сын дзе ваш, што вучыцца у нас? –\\ Хтось выгукнуў з хлапцоў.\\ – Сынок? Турыстам едзе на Каўказ...\\ І ўраз\\ Асекся, супыніўся,\\ Як прывід, ён з перона змыўся,\\ Нібы карова языком злізала.\\ \\ Хоць гарлапанаў гэткіх мала,\\ Якія сеюць ды малоцяць толькі языком.\\ Ды ёсць, каб на іх гром! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]]