Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-вятрак-і-гусак

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Валасевіч — Вятрак і Гусак

– Я не зайздрошчу твайму лёсу, небарак, –
Звярнуўся к Ветраку з ухмылкаю Гусак, –
Махаеш крыламі і тужышся, скрыпіш,
А ў неба не ляціш…
А я, калі ні захачу, –
Бягу, плыву, лячу,
Шыплю,
Шчыплю
І гагачу!
Я ад прыроды надта здатны!
Ну глянь – які Гусак выдатны!
– Ды адкасніся! Слухаць не хачу! –
Махнуў крылом Вятрак на Гусака, –
І не тапчыся тут каля мяшка…
Сам бачыш – я заняты:
Вось жорны важкія кручу,
Мялю дзень збожжа,
А ноччу і дынаму ў рух прыводжу,
Даю святло калгасным хатам.
Без крыку людзям я дабро раблю,
Бо край свой сонечны люблю,
А ты хоць лётаеш, а да Арла – куды табе, Гусак! –
Такі ж з цябе плывец,
Хадок, спявак…

Скажу я пад канец:
Вось сустракаеш часам гусакоў,
Што кпяць нахабна з ветракоў
І выдаюць сябе за майстраў

на ўсе рукі –

Ад іх чакай паклёпу ці дакукі…

Падобныя старонкі

  • анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка
  • рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-вятрак
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-вятрак-і-гусак.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki