~~META: title = Эдуард Валасевіч — Вятрак і Гусак &keywords = гусак &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Вятрак і Гусак" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Вятрак і Гусак ====== – Я не зайздрошчу твайму лёсу, небарак, –\\ Звярнуўся к Ветраку з ухмылкаю Гусак, –\\ Махаеш крыламі і тужышся, скрыпіш,\\ А ў неба не ляціш...\\ А я, калі ні захачу, –\\ Бягу, плыву, лячу,\\ Шыплю,\\ Шчыплю\\ І гагачу!\\ Я ад прыроды надта здатны!\\ Ну глянь – які Гусак выдатны!\\ – Ды адкасніся! Слухаць не хачу! –\\ Махнуў крылом Вятрак на Гусака, –\\ І не тапчыся тут каля мяшка...\\ Сам бачыш – я заняты:\\ Вось жорны важкія кручу,\\ Мялю дзень збожжа,\\ А ноччу і дынаму ў рух прыводжу,\\ Даю святло калгасным хатам.\\ Без крыку людзям я дабро раблю,\\ Бо край свой сонечны люблю,\\ А ты хоць лётаеш, а да Арла – куды табе, Гусак! –\\ Такі ж з цябе плывец,\\ Хадок, спявак...\\ \\ Скажу я пад канец:\\ Вось сустракаеш часам гусакоў,\\ Што кпяць нахабна з ветракоў\\ І выдаюць сябе за майстраў на ўсе рукі – Ад іх чакай паклёпу ці дакукі... ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/анатоль-грачанікаў/анатоль-грачанікаў-гусак-і-певень]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]] * [[творы/рыгор-барадулін/рыгор-барадулін-вятрак]]