~~META: title = Эдуард Валасевіч — Вучоны Бугай &keywords = бугай, сынок, карова &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Вучоны Бугай" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Вучоны Бугай ====== Бугай саноўны выправіў сынка у школу,\\ І той, хоць з горам папалам,\\ Ды навучыўся бэкаць сам.\\ Такія поспехі чым не пахвальны для жывёлы?\\ Ды татка не спыніўся тут:\\ – Ён скончыць інстытут!\\ Аспірантуру!\\ А там, дасць бог, дактарантуру!\\ – Ды злітуйся над ім, –\\ Ўзмалілася Карова, –\\ Ну быў бы ён, як ты, здаровым,\\ А то ж цялё яшчэ зусім...\\ З яго даволі, што засвоіў ён асновы,\\ Цяпер пабрыкацца яму – ну самая пара,\\ А там нявесту падбяром з суседняга двара,\\ І... справа за вяселлем!\\ – Ча-а-го? – Бугай зароў шалёна, –\\ Аб’елася ты блёкату або другога зелля?\\ Ён будзе Бугаём вучоным!\\ І, скарыстаўшы свой высокі сан,\\ Сынка цягнуў ён у навуку,\\ Хоць разбіраўся той у ёй, Што ў бібліі Баран.\\ Сказаць, па шчырасці – ну не жыццё было яму, а мука, Усох,\\ Аблез і аблысеў,\\ І хоць, ён лоб бычыны меў –\\ Не вытрымала галава. Не даў, напэўна, бог...\\ \\ Дадам два словы:\\ А рацыя была ў каровы! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]]