~~META: title = Эдуард Валасевіч — Бульдозер і Валун &keywords = валун, грунтавой, машын, дарозе &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Бульдозер і Валун" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Бульдозер і Валун ====== На грунтавой дарозе колькі год\\ Ляжаў Валун, прыносячы нямала перашкод.\\ Як ён папаў туды – ці варта разбірацца?..\\ Паспеў ён мохам абрасці,\\ Перашкаджаў і ехаць, і ісці,\\ А да таго ж пачаў і зазнавацца:\\ – Дзе валуны вы бачылі такія?\\ Са мною лічацца! Мяне баяцца...\\ Перада мной павінны прыпыняцца\\ Не толькі жвавыя машыны легкавыя,\\ А нават грузавыя!..\\ ...У гэты час па грунтавой дарозе,\\ Ракочучы, ішоў Бульдозер\\ І той Валун спіхнуў з дарогі пад адхон,\\ Каб шлях быў для машын, каб быў разгон!\\ \\ Усё, што стрымлівае наш наперад крок,\\ Адкінем, як валун, убок! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[ibdc.ped>аб-чым-маўчаць-камяні]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/анатоль-бутэвіч/анатоль-бутэвіч-музей-валуноў]] * [[ibdc.ped>следавікі]]