Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-арэхі-і-агрэхі

Гэта старая версія дакумента!


Эдуард Валасевіч — Арэхі і агрэхі

Ледзь празвініць званок,
Усхопіцца з-за парты Васілёк
І куляю ляціць дахаты –
Яго лясныя вабяць шаты!
Цудоўны лес у восеньскія дні –
Бярозкі нібы золатам абліты,
Гараць рабіны, бы ў агні,
І хвоі ціхай задуменнасцю спавіты…
А вунь сарока села на дубовы сук,
Мурашнік – пад таўшчэзнаю сасною,
Вавёрка скокнула над галавою,
І вожык выйшаў паляваць гадзюк,
А можа быць, на сонейку пагрэцца…
Ну, а арэхаў! Куст крані –
Град залаты забомкае, здаецца,
Ты толькі торбу разгарні,
Глядзіш – паўнюткая яна, як вока…
Хлапчук блукаў па лесе да змяркання,
Забыўшыся на хатнія заданні,
Ні аднаго не вывучыў урока.
Так праз арэхі
У вучобе паявіліся агрэхі.
– Ну як не сорам? Толькі год пачаўся, –
Настаўніца чытае Васільку мараль, –
А ты, на жаль,
Разленаваўся.
Любі прыроду і аберагай,
Але пра справы ты не забывай!

Падобныя старонкі

  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень
  • эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэхі-і-агрэхі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki