~~META: title = Эдуард Валасевіч — Арэхі і агрэхі &keywords = лесе, арэхі &abstract = Байка Эдуарда Валасевіча "Арэхі і агрэхі" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Арэхі і агрэхі ====== Ледзь празвініць званок,\\ Усхопіцца з-за парты Васілёк\\ І куляю ляціць дахаты –\\ Яго лясныя вабяць шаты!\\ Цудоўны лес у восеньскія дні –\\ Бярозкі нібы золатам абліты,\\ Гараць рабіны, бы ў агні,\\ І хвоі ціхай задуменнасцю спавіты...\\ А вунь сарока села на дубовы сук,\\ Мурашнік – пад таўшчэзнаю сасною,\\ Вавёрка скокнула над галавою,\\ І вожык выйшаў паляваць гадзюк,\\ А можа быць, на сонейку пагрэцца...\\ Ну, а арэхаў! Куст крані –\\ Град залаты забомкае, здаецца,\\ Ты толькі торбу разгарні,\\ Глядзіш – паўнюткая яна, як вока...\\ Хлапчук блукаў па лесе да змяркання,\\ Забыўшыся на хатнія заданні,\\ Ні аднаго не вывучыў урока.\\ Так праз арэхі\\ У вучобе паявіліся агрэхі.\\ – Ну як не сорам? Толькі год пачаўся, –\\ Настаўніца чытае Васільку мараль, –\\ А ты, на жаль,\\ Разленаваўся.\\ Любі прыроду і аберагай,\\ Але пра справы ты не забывай! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]]