~~META: title = Эдуард Валасевіч — Алёшка і Кошка &keywords = кошка, дакараў &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Алёшка і Кошка" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Алёшка і Кошка ====== Алёшка\\ Кошку\\ Дакараў:\\ – Ну і лянівая істота!\\ Пайшлі ўжо мама, тата на работу,\\ І я, здаецца, ўстаў,\\ А ты ляжыш, не зварухнешся,\\ На сонейку паміж вазонаў дзень пячэшся\\ Ды хітра жмурышся, цікуеш вераб’ёў...\\ – Алёшанька! – гукнула бабка, –\\ Ты ложак не заслаў ізноў.\\ Гамашы разарваў, шпурнуў за шафу шапку,\\ Чарнілам свой заліў буквар,\\ Мурзаты ходзіш, нібы камінар,\\ Узяў бы мыла ды памыўся трошку,\\ Пачысціў зубы, чуб свой прычасаў,\\ А потым кошку\\ За ляноту дакараў.\\ \\ Я так скажу ў маралі:\\ Перш чым на іншага ківаць,\\ Узорам сам павінен стаць,\\ Каб прыклад з цябе бралі. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-колькі-кіпцікаў-у-кош]] * [[ibdc.ped>два-позіркі-на-пусю]] * [[ibdc.ped>мурчына-перамога]] * [[творы/станіслаў-шушкевіч/станіслаў-шушкевіч-белыя-панчошкі]] * [[ibdc.ped>старога-вераб-я-на-мякіне-не-ашукаеш]]