творы:эдуард-валасевіч:эдуард-валасевіч-аазіс-і-караван
Гэта старая версія дакумента!
Эдуард Валасевіч — Аазіс і Караван
Ішоў здалёку Караван…
Цераз саланчакі, цераз сыпучыя барханы,
То ціхім быў пясчаны акіян,
То ён шалеў, як апантаны!
Сляпіла вочы, засцілала шлях
І з ног збівала лютая віхура,
І дыхалі агнём і неба і зямля –
Ажно смыліла скура.
А людзі йшлі стыхіі насупор
І дзень і ноч да запаветнай мэты
Па сонцы і па бляску зор
Бясконцаю дарогай гэтай…
Амаль без харчу, без глытка вады,
Адной ідэяй дужыя і верай,
Не прыпыняючы хады –
Усё наперад і наперад!
І да Аазіса дайшлі.
Калі ідэя сэрца акрыліла,
Яна зрабілася непераможнай сілай
І усталюе мір і шчасце на зямлі!
Падобныя старонкі
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык
- эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба
творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-аазіс-і-караван.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1