~~META: title = Эдуард Валасевіч — Аазіс і Караван &keywords = наперад &abstract = Чытаць байку Эдуарда Валасевіча "Аазіс і Караван" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Валасевіч — Аазіс і Караван ====== Ішоў здалёку Караван...\\ Цераз саланчакі, цераз сыпучыя барханы,\\ То ціхім быў пясчаны акіян,\\ То ён шалеў, як апантаны!\\ Сляпіла вочы, засцілала шлях\\ І з ног збівала лютая віхура,\\ І дыхалі агнём і неба і зямля –\\ Ажно смыліла скура.\\ А людзі йшлі стыхіі насупор\\ І дзень і ноч да запаветнай мэты\\ Па сонцы і па бляску зор\\ Бясконцаю дарогай гэтай...\\ Амаль без харчу, без глытка вады,\\ Адной ідэяй дужыя і верай,\\ Не прыпыняючы хады –\\ Усё наперад і наперад!\\ І да Аазіса дайшлі.\\ \\ Калі ідэя сэрца акрыліла,\\ Яна зрабілася непераможнай сілай\\ І усталюе мір і шчасце на зямлі! ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-мітрафан-і-дэльтаплан]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-шчупак-і-плотка]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-сонца-і-певень]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-кот-і-вожык]] * [[творы/эдуард-валасевіч/эдуард-валасевіч-арэх-і-жаба]]