~~META: title = Эдуард Акулін — Ёсць памяць генаў, памяць роду... &keywords = памяць, дрэва, роду, генаў &abstract = Чытаць верш Эдуарда Акуліна "Ёсць памяць генаў, памяць роду..." &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Ёсць памяць генаў, памяць роду... ====== Ёсць памяць генаў, памяць роду –\\ У нашых душах дзівасілам\\ Жыве з пары, калі прырода\\ Нас гэтым дарам надзяліла.\\ \\ I я адчуў сягоння крэўна\\ Сябе лістком на кроне дрэва.\\ Хоць голле аж трымціць ад ветру,\\ Ды страх малы – карэнне ў нетрах.\\ \\ А прыйдзе восень – лісцік згіне.\\ Ды не засохне роду дрэва...\\ Як колісь ува мне – у сыне\\ Вясной прачнецца памяць генаў!\\ \\ Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[ibdc.ped>у-нашай-памяці-вечнасць]] * [[ibdc.ped>што-запомніцца-і-што-захаваецца]] * [[ibdc.ped>хвіліна-памяці]] * [[творы/анатоль-бутэвіч/анатоль-бутэвіч-бунт-у-каралеўстве-вінда]] * [[ibdc.ped>памяць]]