~~META: title = Эдуард Акулін — Чарнобыльскі анёл &keywords = сожа, ціха, рушыў &abstract = Чытаць верш Эдуарда Акуліна "Чарнобыльскі анёл" &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Чарнобыльскі анёл ====== З авансцэны вясновага рання\\ між аблокаў туманных куліс\\ у пражэктарным сонечным ззянні\\ ён крыху тэатральна узнік.\\ \\ Ён маўчаў і глядзеў мне у вочы,\\ ён прарочыў нязжыты мой лёс.\\ Я з магілы глыбокае ночы\\ пад паглядам яго уваскрос.\\ \\ I на хвалю ступіў асцярожна,\\ і за ім да нябёсаў наўпрост\\ брукаванкай астыглаю Сожа\\ ціха рушыў, амаль як Хрыстос... \\ \\ Крыніца: Прайсці праз зону. Кн. 2. Проза, паэзія, публіцыстыка / Уклад. І. Бутовіч; Маст. В. Шкаруба. Мн.: Маст. літ., 2001. – 558 с. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/мікола-мятліцкі/мікола-мятліцкі-санеты-чарнобыля]] * [[творы/іншае/сучасная-літаратура-беларусі/тэма-чарнобыля-ў-беларускай-паэзіі]] * [[творы/артур-вольскі/артур-вольскі-боль-чарнобыля]] * [[творы/алесь-пісьмянкоў/алесь-пісьмянкоў-1986]] * [[творы/пімен-панчанка/пімен-панчанка-аб-самым-смачным]]