~~META: title = Эдуард Акулін — Тэрцыны &keywords = Акулін, тэрцыны &abstract = Чытаць верш "Тэрцыны" Эдуарда Акуліна &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Тэрцыны ====== Каб я аднойчы не спаткаў Вас,\\ ці так бы прагнуў зараз жыць...\\ Ці так бы іншую кахаў я?..\\ У беззвароцце час бяжыць.\\ Што марна варушыць былое\\ і над нішчымным варажыць...\\ Магло б ці здарыцца такое?\\ Ці меў бы шчасце кожны з нас,\\ калі б асенняю парою\\ аднойчы не спаткаў я Вас? ===== Падобныя старонкі ===== * [[слоўнік/тэрцына]] * [[творы/янка-сіпакоў/янка-сіпакоў-тэрцыны-пра-наручнікі]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-мала]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-о-не-ня-цёмным-воблакам-шп]] * [[творы/алесь-салавей/алесь-салавей-восеньскія-тэрцыны]]