~~META: title = Эдуард Акулін — Туюгі &keywords = сонца, нялюбай, душу &abstract = Чытаць туюгі Эдуарда Акуліна &iftrue = nan ~~ ====== Эдуард Акулін — Туюгі ====== *\\ Паўднёвае сонца лавінай з гары\\ сцякала. Ты мовіла: – Любы, згарым,\\ і першай сігнула насустрач абвалу\\ снапоў залатых, што ліліся згары.\\ \\ *\\ Нялюбай цела – вабнасць-чары –\\ я піў да дна світальнай чарай...\\ Ды дзень падкраўся, нібы кара,\\ за грэх астатні янычара.\\ \\ *\\ Слодыч слоў не бяру на веру.\\ Словы – рэха нязбытных сноў...\\ Хоць каханне – нішто без Веры,\\ ды я ў шчасце наноў – не веру.\\ \\ *\\ У абдымках цябе не душу...\\ Не дару пацалункаў каралі.\\ А парфумай пачуццяў душу\\ я тваю незмушона душу. ===== Падобныя старонкі ===== * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-журавіны-бяруць-жанчыны]] * [[творы/эдуард-акулін/эдуард-акулін-прыйдзе-час-і-яна-міне]] * [[слоўнік/туюг]] * [[творы/рыгор-крушына/рыгор-крушына-туюгі]] * [[творы/эдуард-акулін/творчасць-эдуарда-акуліна]]